Культура66

Масквіч Каўка раскрывае таямніцы беларускай гісторыі

У аўторак 12 верасьня адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Аляксея Каўкі «Каб не забыцца». Аляксей Каўка – гэта адзін з найбольш вядомых беларускіх савецкіх дэсыдэнтаў, славутасьць якому прынёс артыкул «Ліст да расейскага народа».

У аўторак 12 верасьня адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Аляксея Каўкі «Каб не забыцца», якуя склалі аўтарскія допісы за розныя гады, штопраўда ў кнігі зусім млы наклад – усяго сто асобнікаў. На імпрэзе ва ўправе БНФ было кля трыццаці-сарака чалавек.

Аляксей Каўка – гэта адзін з найбольш вядомых беларускіх савецкіх дэсыдэнтаў, славутасьць якому прынёс артыкул «Ліст да расейскага народа».

Апошнія гадоў трыццаць Аляксей Каўка жыве і працуе ў Маскве, дзе займеў кандыдацкую гістарычных навук і доктарскую філялягічных. Выдае ў белакаменнай штогадовы альманах «Скарыніч», дарэчы, сёлета ў сьвет зьявіўся ягоны ўжо шосты нумар.

На імпрэзе Каўка прызнаўся, што ўпершыню выступае з прэзэнтацыяй уласнай кнігі, таму крыху хвалюецца. Але яму і не давялося шмат казаць, за Каўку казалі шмат і добрага іншыя.

Дырэктарка музэю-архіву ліаратуры і мастацтва Ганна Запартыка параўнала працу Аляксея Каўкі з работай цэлага інстытуту. Паэт Міхась Скобла кажа, што калі Каўка зьяўляецца ў Беларусі яго вельмі цяжка знайсьці, бо ён мае некалькі явачных кватэраў. Таму самы надзейнейшы спосаб шукаць Каўку ў архівах, дзе ён праводзіць амаль увесь вольны час на Радзіме. Ён не стамляецца знаходзіць новыя старонкі айчыннай гісторыі. У кнізе «Каб не забыцца», між іншым, Каўка раскрывае некаторыя беларускія таямніцы.

Народны паэт Беларусі Ніл Сымонавіч Гілевіч вярнуў Аляксею Каўку стары даўжок – першы нумар газэты «Славяне» чатырнаццацігадовай даўніны, якую Каўка тады вельмі прасіў вярнуць Гілевіча, але ж абяцанага давялося чакаць столькі гадоў.

Таксама добрыя словы пра дасьледчыка гаварылі Вольга Іпатава, Захар Шыбека, Віталь Скалабан, Уладзімер Содаль. Аляксей Канстанцінавіч часьцей за ўсё ціха ўсьміхаўся і нешта запісваў у свой нататнік. На разьвітаньне ён сказаў, што цяпер нарэшце беларусы ведаюць, якая ў іх галоўная праблема, а, каб нешта тутака зьмяніць трэба проста рабіць і дзейнічаць і нічога больш.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць