У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ
«Брузгі» — адзін з самых буйных пунктаў пропуску.

Аўто заязджаюць у пункт пропуску «Бераставіца — Баброўнікі». Фота тут і далей: «Мінская праўда»
Першыя машыны, якія зарэгістраваліся ў электроннай чарзе, уехалі ў пункты пропуску «Бераставіца — Баброўнікі» і «Брузгі —Кузніца» на мяжы з Польшчай.
Аўтамабілі пачалі запускаць у пункты пропуску а 20‑й гадзіне.
Польскі бок адновіць працу памежных пунктаў а 2‑й гадзіне ночы паводле мінскага часу.

Таксама сёння на мяжы адбыліся сустрэчы з польскім бокам на ўзроўні начальнікаў аддзяленняў памежнага кантролю і начальнікаў мытных пастоў.



Нагадаем, з 17 лістапада пункт пропуску «Бераставіца — Баброўнікі» адновіць працу для ўсіх катэгорый транспарту, а «Брузгі — Кузніца» запрацуюць толькі для легкавых аўто.
Каментары
ІНШЫМІ СЛОВАМІ пушкіна -путіна імперыялістычны плян па ізаляцыі і акупацыі Беларусі цаклам праваліўся! Цалкам Падтрымліваю візіт прадстаўнікоў ЗША ў Беларусь з мэтай адарваць Беларусь ад драпежнай імперыі