Здарэнні44

Топ-менеджар на Гомельшчыне, які ўваходзіў у склад антыкарупцыйнай камісіі прадпрыемства, асуджаны за карупцыю

Начальніка аддзела прадпрыемства «Мазырсоль» асудзілі за хабары, якія ён атрымліваў на працягу пяці гадоў, аж да красавіка 2025 года, калі яго і затрымалі. «Флагшток» высветліў, што гэта начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці і збыту Уладзіслаў Трухановіч.

Уладзіслаў Трухановіч. Фота: «Жыццё Палесся»

Кур'ёз у тым, што на працягу многіх гадоў Уладзіслаў Трухановіч уваходзіў у склад камісіі ў процідзеянні карупцыі ў ААТ «Мазырсоль», а цяпер сам абвінавачаны ў карупцыі. 

Паводле інфармацыі суда, «абвінавачаны Т., з'яўляючыся начальнікам аддзела ААТ «Мазырсоль», у перыяд з красавіка 2021 года да красавіка 2025 года прыняў для сябе ад абвінавачанай Ф., генеральнага дырэктара ТАА «БВК» [«Беларуская вытворчая кампанія»], у якасці хабару грашовыя сродкі на агульную суму не менш за 1 090 000 расійскіх рублёў і 3500 долараў ЗША, за забеспячэнне падпісання з ТАА «БВК» дагавораў на пастаўку прадукцыі ААТ «Мазырсоль» і належнае выкананне дагаворных абавязанняў».

Адзначаецца, што гендырэктар ТАА «БВК» прызнала віну цалкам, а начальнік аддзела «Мазырсолі», «не аспрэчваючы сам факт атрымання грошай, аспрэчваў іх памер і прычыну, з якой прымаў гэтыя грашовыя сродкі».

Абодва асуджаныя да вялікіх тэрмінаў.

Топ-менеджар мазырскага прадпрыемства — да пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і буйнога штрафу, а гендырэктар ТАА «БВК» — да 5 гадоў. Абодвум па амністыі скінулі па адным годзе.

Чаму за пастаўку прадукцыі ААТ «Мазырсоль» начальнік аддзела браў хабары ад ТАА «Беларуская вытворчая кампанія» і за што менавіта, невядома.

Каментары4

  • V**na
    17.11.2025
    а што вас здзіўляе? усё гэтыя камісіі фікцыя.
    Вось нас, студэнтаў, кожную сесію спрабуюуь азнаёмічь з арытыкуламі аб хабарах. Але ніхто так і не патлумачыў ніколі ў чым розніца калі распісаўся ў лісце што азнаёміўся і калі не распісаўся.
  • Вася
    17.11.2025
    Ну чего, чего, но соли то... завались. Удивительная изобретательность. С де..ма шкурку снимут и сапоги пошьют.
  • Рымэйк саўка
    17.11.2025
    У СССР было некалькі кампаній па барацьбе з алкагалізмам.
    Дык кожны раз камісіі ў райвыканкамах і на прадпрыемствах складаліся выключна з самых прапітых чынушаў.
    І рэстарацыя іх любімая звычайна была ў 5 хвілінах хады ад Леніна і выканкама.

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі54

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць