Грамадства1616

Каліноўцу Максіму Ралько, які невядома як апынуўся ў Беларусі, прысудзілі 10 гадоў калоніі

Максім Ралько прыгавораны да пазбаўлення волі тэрмінам на 10 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведаміла Генпракуратура.

«Будучы членам злачыннай арганізацыі «Полк імя Кастуся Каліноўскага», з красавіка 2022 года па студзень 2024 года ён прайшоў навучанне з мэтай удзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці. У складзе экстрэмісцкага фармавання ён знаходзіўся ў якасці баевіка розных структурных падраздзяленняў. Не будучы ўпаўнаважаным дзяржавай, ён узяў удзел ва ўзброеным канфлікце і ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Вядома, што Максім Ралько (пазыўны «Сцяганосец») прыйшоў у Полк Каліноўскага ў 2022 годзе, у 21 год, і на баявыя не выязджаў. Служыў у тыле: стаяў на браме базы і ахоўваў склады.

У пачатку 2024‑га Ралько звольніўся з палка і вярнуўся ў Варшаву. Пачаў вывучаць тэсціраванне ў IT, хадзіў на акцыі пратэсту, працаваў ахоўнікам у «Бядронцы». Ён атрымаў статус дадатковай абароны.

Праз пару месяцаў пасля вяртання з Украіны ў Польшчу, пісала «Медыязона», Максім пасварыўся з сябрамі і знік. Аднаго з іх ён абвінаваціў у шпіянажы.

Потым выйшаў на сувязь у маі 2024 года. Расказаў, што знаходзіцца ў Германіі і вырашыў там падацца на бежанства. Пазней Максім паведаміў, што збег з лагера для ўцекачоў і пакінуў усе дакументы, уключаючы пашпарт.

Але пазней Максім чамусьці рашыў вярнуцца ў Беларусь. Хлопца затрымалі ў пункце пропуску «Брэст». Яго паказвалі ў прапагандысцкіх сюжэтах на дзяржканалах.

Каментары16

  • Горе оно такое
    19.11.2025
    От большого ума.
  • Кринж
    19.11.2025
    Пракоп, Горе оно такое и прочие.
    У меня к вам хорошее предложение.Там ваш конюх, возомнивший себя президентом,строит самый высокий в Минске хмарачос. Почему бы вам не прыгнуть с разбегом вниз?
  • По прокопам и конюх
    19.11.2025
    Кринж , ответное предложение и ответ: он не мой конюх, я за него никогда не голосовал. А позвоните сами.:)) Предлагаю сменить народ: в 94- ом не так голосовал. В 20- ом нет протестовал.:))

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі21

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ26

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар6

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі21

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць