Вайна1010

У Еўропе план Трампа па Украіне лічаць дрэнным

І задаюцца пытаннем, чаму ў ЕС няма месца за сталом перамоваў

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Мірны план, прапанаваны ЗША, выклікаў у еўрапейскіх чыноўнікаў трывогу, піша Politico, пагаварыўшы з некалькімі суразмоўцамі.

Яны выражаюць занепакоенасць, бо Еўропа была поўнасцю адхіленая ад распрацоўкі плана, а галоўным чынам — таму, што, па іх меркаванні, саступкі Расіі толькі падштурхнуць Уладзіміра Пуціна да наступнага нападу на НАТА.

«Вядома, гэта выклікае занепакоенасць, але нам трэба прытрымлівацца сваёй пазіцыі. Калі Расія выйдзе сухой з вады, гэта толькі пытанне часу, калі мы ўбачым больш расійскай агрэсіі — ва Украіне, а таксама супраць краін ЕС і НАТА», — кажа еўрапейскі дыпламат.

Яшчэ адзін знаёмы з планам еўрапейскі чыноўнік называе яго «наборам пунктаў, каб задаволіць Пуціна». «Але сігналы такія, што ўкраінцы павінны яго прыняць», — дадае ён.

Таксама ў ЕС занепакоеныя адсутнасцю «месца за сталом перамоваў». «Як так атрымліваецца, што ў еўрапейцаў так мала ўплыву, нават калі цяпер менавіта мы цалкам аплачваем рахунак?» — кажа высокапастаўлены еўрапейскі чыноўнік, назваўшы прапанаваныя Украіне саступкі «нерацыянальнымі».

Паводле слоў нямецкага чыноўніка, федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц «вельмі інтэнсіўна» працуе над каардынацыяй еўрапейскага адказу, які ўтрымліваў бы мірную прапанову на правільным для Украіны шляху.

Ён называе новы план Трампа прыкладам яго «класічнай стратэгіі: аказваць ціск на ўсіх і адразу».

Каментары10

  • Крывадушша Еўропы
    21.11.2025
    Еўропа хоча ўдзельнічаць у геапалітычнай і эканамічнай дзяльбе Украіны.
    А проста дапамагчы Украіне выйграць вайну ў Расеі (даць неабходную зброю, войскі, дазволіць біць па тэрыторыі Расеі) не хоча...
  • %
    21.11.2025
    Як па мне так гэта капітуляцыя дэмакратычнага сьвета перад таталітарным. Успаміны пра Вудра Вільсана толькі і засталісь успамінамі. Зараз амерыканская адміністрацыя мэтанакіравана і метадычна нішчыць сам прынцып дэмакраітычнага і вольнага сьвета на дагоду таталітарызму. І мае вялікі посьпех у гэтай ганебнай справе. Дастаткова паглядзець як радыкальна пачала мяняцца Эўропа на запатрабаваньне ЗША.
    Ну а Украіна (са сваімі відавочнымі хібамі і уразлівасьцямі) тут становіцца ахвярай з двух бакоў. Эўропа не здольна супрацьстаяць ЗША на сеньняшні дзень
  • Крынж дня
    21.11.2025
    Што гэта такое, згодны, chatgpt напісаў бы лепей

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх29

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць