Грамадства

Чартарны рэйс з Магілёва ў Шарм-эль-Шэйх аднавіўся пасля чатырохгадовага перапынку

Аднаўленне чартарнага рэйса з Магілёва ў егіпецкі Шарм-эль-Шэйх пасля амаль пяцігадовага перапынку стала святам для аэрапорта і ўсяго рэгіёна — першы вылет прайшоў з поўнай загрузкай і выдатным настроем пасажыраў, піша БелТА.

Самалёт накіраваўся ў шлях з поўнай загрузкай — і гэта не проста ўдалы пачатак, а сігнал пра вяртанне рэгіёна на турыстычную карту міжнародных маршрутаў. Як адзначыў мэр Магілёва Сяргей Чарткоў, аднаўленне рэйсу — значная падзея не толькі для горада, але і для ўсёй Магілёўшчыны.

«Сёння самалёт вылятае з поўнай загрузкай, пасажыраў шмат, настрой ва ўсіх выдатны. У гэтым годзе мы ўжо запусцілі рэгулярныя рэйсы ў Маскву і чартар у Анталію. Як кажуць, аэрапорт жыве самалётамі. Чым іх больш — тым лепш для рэгіёна. Перш за ўсё, гэта зручнасць для жыхароў: не трэба ехаць далёка, усё побач», — падкрэсліў ён.

«Мы ўпэўненыя, што маршрутная сетка будзе пашырацца. Магілёўскі аблвыканкам будзе рабіць усё магчымае для прыцягнення дадатковых рэйсаў і росту пасажырапатоку. У аэрапорта ёсць сучаснасць і добрая будучыня», — дадаў мэр.

Працягласць палёту з Магілёва ў Шарм-эль-Шэйх — каля 5 гадзін 30 хвілін, назад — парадку 6 гадзін. Адлегласць паміж Магілёвам і егіпецкім курортам — каля 5 тыс. км. Палёты будуць выконвацца тры разы на месяц з працягласцю тураў 10 і 11 начэй.

Першымі на стойцы рэгістрацыі аказаліся Павел і Ірына Зайцавы з сынам Арцёмам з Віцебска. Сям'я доўга шукала зручны вылет і спынілася на Магілёве. «Знайшлі прапанову з Магілёва. Нам вельмі зручна, што вылет у суботу. Па цане таксама выйгралі — тур выйшаў танней, чым з Віцебска або Мінска. Маскву нават не разглядалі: з дзіцем такая дарога складаная. З Магілёва сапраўды добрая прапанова, зручны варыянт — аэрапорт кампактны, нідзе не заблытаешся, тут як бы «па-сямейнаму». Адпачынак планавалі за месяц, яго вельмі чакалі», — падзяліліся яны.

Сям'і Зайцавых уручылі памятны падарунак за тое, што яны першымі прайшлі рэгістрацыю.

Сярод першых пасажыраў — і сям'я з Бабруйска.

Надзея Самак з мужам, дачкой, бабуляй і дзядулем таксама выбралі Магілёў з меркаванняў зручнасці і цаны. «З Магілёва ляцім упершыню, гэта вельмі зручна. Сярод пераваг — невялікі аэрапорт, нядорагая паркоўка. Калі даведаліся, што можна ляцець адсюль, адразу пабеглі купляць білеты», — расказала яна.

Яе дачка Марыя, ужо бывалая ў Турцыі і Егіпце, з нецярпеннем чакае мора: «Лятаць не баюся зусім! Вельмі хачу хутчэй на мора, там шмат рыбак, а яшчэ вельмі цёпла».

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў79

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы пачаўся суд над бандай наркагандляроў, якіх расійскія спецслужбы наймалі для дыверсій. Сярод абвінавачаных трое беларусаў5

Месцамі да +13°С. Надвор'е на апошнія дні зімы2

Lamborghini адмяняе выпуск свайго першага электрамабіля: зусім няма попыту

Ліндсі Вон расказала, як яе нагу выратавалі ад ампутацыі

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»5

Заснавальніца Gutenberg: Калі прыйшла навіна пра смерць Цымберава, многія забылі пра асцярожнасць і раскрыліся8

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў79

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць