Грамадства

Выйшаў на свабоду палітвязень Міхаіл Сталярчук

Гэта грамадзянін Украіны, якому прысудзілі 6 гадоў калоніі за тое, што ён нібыта збіраў звесткі пра вайсковую тэхніку на тэрыторыі Беларусі яшчэ з 2018 года. Ён выйшаў на свабоду ў выніку сённяшняга памілавання Лукашэнкам і наступнага вызвалення з беларускіх турмаў 31 грамадзяніна Украіны.

Міхаіл Сталярчук. Скрыншот відэа

Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, Міхаіл Сталярчук быў асуджаны паводле арт. 358‑1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Ён грамадзянін Украіны. Разам з ім паводле гэтай справы быў таксама асуджаны іншы ўкраінец — Дзмітрый Гудзік.

Паводле версіі абвінавачання, мужчыны збіралі даныя пра вайсковую тэхніку і аб'екты ў Беларусі на заданне Службы бяспекі Украіны. 24 лістапада 2022 года ў Брэсцкім абласным судзе ім вынеслі прысуд. Суддзя Андрэй Лешчанка прызначыў Міхаілу шэсць гадоў калоніі, а Дзмітрыю — пяць. 

Было некалькі закрытых пасяджэнняў. Пра вынік суда і сутнасць абвінавачання стала вядома з прапагандысцкага фільма АТН «Контрразведка. Аперацыі беларускага КДБ супраць спецслужбаў Захаду і Украіны», дзе згадваліся таксама палітвязні Дзяніс Івашын, Юрась Зянковіч, фігуранты справы «Атрадаў грамадзянскай самаабароны» і іншыя.

Згодна з сюжэтам, украінцаў затрымалі на пункце пропуска Брэсцкай вобласці «Макраны» — яны ехалі на аўтобусе Львоў — Брэст. Дата затрымання не называлася, але, меркавана, гэта здарылася ў пачатку 2022 года — ва ўкраінскіх крыніцах фігуруе дата 22 лютага. Згодна з версіяй абвінавачання, на заданне Службы бяспекі Украіны яны збіралі даныя пра вайсковую тэхніку і аб'екты з 2018 года. З імі быў затрыманы таксама Ігар Дзірко, але замест судовага пераследу яго выслалі з Беларусі.

Міхаіл Сталярчук адбываў пакаранне ў калоніі № 3 «Віцьба» пад Віцебскам. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце1

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць