Свет1313

Трамп не лічыць свой план па Украіне канчатковым і гатовы яго мяняць

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прапанаваны ім мірны план па Украіне не з’яўляецца канчатковым і можа быць зменены. Гаворачы з журналістамі падчас трансляцыі телеканала Fox News, ён адказаў «не» на пытанне, ці з’яўляецца гэты план «фінальнай прапановай для Украіны», падкрэсліўшы, што галоўная мэта — дасягнуць міру.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

На пытанне, што будзе, калі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адкіне гэты план, Трамп адзначыў: у такім выпадку «ён можа працягваць змагацца з усіх сіл».

Таксама, на думку Трампа, гэтая вайна ніколі б не пачалася, калі б у 2022 годзе прэзідэнтам быў ён, а не Джо Байдэн.

Уладзімір Зяленскі раней заявіў, што гатовы «працаваць» разам з заходнімі партнёрамі, выкарыстоўваючы прапановы Трампа як аснову для далейшых абмеркаванняў.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін таксама пракаментаваў ініцыятыву Трампа, сказаўшы, што гэты дакумент «можа быць пакладзены ў аснову канчатковага мірнага вырашэння».

На нядзелю, 22 лістапада, у Жэневе запланаваныя перамовы Украіны, ЗША, Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі, на якіх прапанова Трампа будзе разгледжаная больш падрабязна.

Каментары13

  • Рыгор
    22.11.2025
    Дзякуй прэзідэнту Трампу за тое, што не глядзячы на неймаверную занятосць ён знаходзіць час займацца Украінай.
  • Мінак
    22.11.2025
    Ды Трамп яшчэ не паспеў прачытаць, што яму падсунуў Пуцін для перадачы украінцам. Зараз можа ўчытаецца.
  • Фейк да сьвята
    22.11.2025
    Мусим чытаць: Я згодзен даць и заднюю..))))

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць