Свет1313

У плане Трампа па Украіне з 28 пунктаў засталося 19

План ЗША па спыненні вайны паміж Расіяй і Украінай быў істотна скарочаны падчас перамоваў у Жэневе — замест 28 пунктаў у ім засталося 19, паведамляе Financial Times.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Паводле інфармацыі выдання, некаторыя патрабаванні выдалілі або змянілі пасля таго, як Украіна і еўрапейскія краіны назвалі іх непрымальнымі.

Кіеў нагадаў пра свае «чырвоныя лініі» — ніякіх абмежаванняў для ўласнай арміі і ніякіх тэрытарыяльных саступак, у тым ліку адмовы ад Данбаса. Еўрапейскія саюзнікі падтрымалі гэтыя пазіцыі і адзначылі, што пытанні замарожаных расійскіх актываў і санкцый застаюцца ў кампетэнцыі ЕС.

Прадстаўнік Офіса прэзідэнта Украіны Аляксандр Беўз пацвердзіў, што першапачатковага 28‑пунктнага плана ўжо няма: частку пунктаў прыбралі, частку — перапрацавалі. Пры гэтым усе заўвагі Кіева былі ўлічаныя.

У Белым доме заявілі, што 23 лістапада ЗША і Украіна падрыхтавалі «абноўленую і ўдакладненую» версію плана, які павінен забяспечыць суверэнітэт Украіны і справядлівы ды трывалы мір.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа адзначыў «вялікі прагрэс», хоць дакумент яшчэ патрабуе дапрацоўкі. Канчатковую версію павінны зацвердзіць Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі, пасля чаго яна будзе перададзена Маскве.

Трамп у сваёй сетцы Truth Social напісаў, што, магчыма, «з’явіўся прасвет» у справе перамоваў, але заклікаў не радавацца датэрмінова. Раней ён патрабаваў, каб Украіна прыняла план да 27 лістапада, але пасля заявіў, што дакумент не з’яўляецца «фінальнай прапановай».

У Еўропе чакаюць працягу перамоваў на наступным тыдні пры ўдзеле Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, а таксама, магчыма, Польшчы, Фінляндыі і генсека НАТА Марка Рутэ. Некаторыя еўрапейскія дыпламаты прызнаюць, што рыхтуюцца і да сцэнарыя, калі Трамп можа цалкам адмовіцца ад падтрымкі Украіны.

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб пасля размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім назваў жэнеўскія перамовы «крокам наперад», але падкрэсліў, што шэраг важных пытанняў па-ранейшаму не вырашаны. Ён дадаў, што ўсе аспекты, якія тычаццца ЕС або НАТА, будуць абмяркоўвацца асобнымі фарматамі.

Адначасова прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія не атрымлівала ад ЗША афіцыйных паведамленняў пра гэтыя перамовы і сустрэчы прадстаўнікоў дзвюх краін на гэтым тыдні не плануюцца.

Каментары13

  • Барадзед
    24.11.2025
    Трамп на это и рассчитывает, что его план в изменённом виде все таки будет принят, поэтому в нем 280 пунктов.
  • Мае спачуванні ўкраінцам
    24.11.2025
    Вырянтаў толькі 2
    1) ва ўладзе Украіны і Еўропы наіўныя ідыёты веруючыя ў цуд што Пуцін знаходзячыся ў моцнай пазіцыі дабраахвотна падпіша капітуляцыю.
    2) улады Украіны і ЕС зацікаўлены ў працягу вайны.
  • Жора
    24.11.2025
    Прапаную пару кароткіх рэалістычных планаў, на выбар:

    1) расейцы вымятаюцца з Украіны добраахвотна. Плацяць рэпарацыі, але захоўваюць сваю дзяржаву.

    2) расейцаў выкідаюць з Украіны сілай. Рэпарацыі не плацяць, але расейская дзяржава дэмантуецца, замест яе ўтвараецца тузін нацыянальных дзяржаў, на першых этапах са знешнім кіраўніцтвам.

    Усе астатнія планы - ад д'ябла.

Цяпер чытаюць

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»9

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ17

У Намібіі зноў балатуецца чыноўнік з імем Адольф Гітлер4

Фінляндыя склікае суседзяў Беларусі на Саміт Усходняга флангу ЕС1

Кіраўнік камісіі Сейма Літвы: Мы паверылі ў добрую волю Беларусі і паспяшаліся з адкрыццём мяжы9

«Навалілі цэглы»: у Магілёве мясцовыя кладуць у ліфты цагліны, каб тыя лепш працавалі5

У Паўночным Беразе пачалі будоўлю першай школы. Вось якой яна будзе1

У Расіі забаранілі слова жопа26

Мінчук атрымаў жыроўку на 1600 рублёў, уся праблема ў вадзе2

Бабруйчанін паставіў сонечную батарэю ў сябе дома — «улетку за святло плаціў 10 рублёў»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»9

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць