Свет33

«Кааліцыя ахвотных» абмяркуе гарантыі бяспекі Украіне

«Кааліцыя ахвотных» на чале з Францыяй і Вялікабрытаніяй пры ўдзеле Турцыі і ЗША створыць працоўную групу для падрыхтоўкі гарантый бяспекі для Украіны. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон па выніках нарады кааліцыі.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас відэаканферэнцыі «Кааліцыі ахвотных» 25 лістапада 2025 года. Фота: Teresa Saurez, Pool Photo via AP

Адметна, што 25 лістапада да відэазванка «кааліцыі» ўпершыню далучыўся і дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.

«Мы вырашылі стварыць працоўную групу, якая пачне працу ўжо з заўтрашняга дня пад кіраўніцтвам Францыі і Вялікабрытаніі, з цесным удзелам Турцыі, якая грае ключавую ролю ў марской сферы, і ўпершыню з удзелам ЗША», — сказаў Макрон.

Па словах французскага прэзідэнта, Украіне патрэбен мір, які быў бы «сур'ёзным» і «з шанаваннем міжнароднага права».

Украіна дала зразумець, што ў цэлым падтрымлівае мірны план, але спрэчныя пытанні неабходна вырашыць на сустрэчы прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Уладзімір Зяленскі прапанаваў еўрапейскім партнёрам далучыцца да яго сустрэчы з Трампам.

«Я гатовы сустрэцца з прэзідэнтам Трампам — ёсць далікатныя пытанні для абмеркавання, яны ў нас яшчэ ёсць, і мы лічым, што прысутнасць еўрапейскіх лідараў можа быць карыснай», — адзначыў прэзідэнт Украіны на сустрэчы «кааліцыі ахвотных».

Каментары3

  • Пачакун Очэнь-Занепакоенскі
    25.11.2025
    Прапаную на беларускую перакладаць гэтую масоўку як "Кааліцыя балбатуноў", каб усім усё адразу было зразумела.
  • эх...
    26.11.2025
    Заканчваўся чацвёрты год людабойнай вайны, дзеці гінулі пад бомбамі, а "кааліцыя" усё балбатала і балбатала...
  • Выражае заклапочанасць
    26.11.2025
    Кааліцыя заклапочаных

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША пачалі аперацыю супраць наркакартэляў у Эквадоры

Які памер пінжака правільны? Гід для мужчын3

Чаму пакаленне Z не ўмее працаваць у офісе14

Новым кіраўніком Ірана абралі сына забітага аяталы Хаменеі — іранскія эмігранцкія СМІ15

У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток1

Беспілотнік атакаваў консульства ЗША ў Дубаі ВІДЭА

Трамп заявіў, што вайскоўцы ЗША могуць пачаць суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве2

Каля берагоў Лівіі загарэўся расійскі танкер3

У Калінінградзе дэмантавалі рэкламу па-беларуску. Кажуць, што за кампанію з іншай на замежных мовах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць