Вайна55

Умераў: Кіеў і Вашынгтон дасягнулі «агульнага разумення» па ключавых умовах мірнага плана

«Цяпер мы разлічваем на падтрымку нашых еўрапейскіх партнёраў у далейшых кроках», — заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Андрэй Ярмак, Уладзімір Зяленскі і Рустэм Умераў. Фота: Zelenskiy/Offical Telegram Account/Anadolu via Getty Images

Украінская і амерыканская дэлегацыі дасягнулі «агульнага разумення» па ключавых умовах пагаднення аб спыненні вайны, якое абмяркоўвалася на перамовах у Жэневе. Аб гэтым напісаў у сваім фэйсбуку паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі абароны Украіны Рустэм Умераў.

«Цяпер мы разлічваем на падтрымку нашых еўрапейскіх партнёраў у далейшых кроках», — заявіў ён.

Па словах Умерава, да канца лістапада плануецца арганізаваць візіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў ЗША для таго, каб абмеркаваць фінальныя этапы пагаднення і дасягнуць дамоўленасці з Дональдам Трампам.

«Цяпер мы разлічваем на падтрымку нашых еўрапейскіх партнёраў у далейшых кроках», — заявіў ён.

Напярэдадні прэс-сакратар Белага дома Каралін Левіт заявіла, што большасць пунктаў плана ўзгодненыя, але візіт Зяленскага ў Вашынгтон не прадугледжваецца.

Каментары5

  • дэ жа вю
    25.11.2025
    Зяленскі чарговы раз кажа, што ўсё ўзгаднілі і падпішам, каб у апошні момант зладзіць гістэрыку і з'ехаць
  • За што косць атрымлівае?
    25.11.2025
    дэ жа вю, слаба, бот, вельмі слаба. Халтура. Падумай яшчэ
  • Filipp
    25.11.2025
    "Цяпер мы разлічваем на падтрымку нашых еўрапейскіх партнёраў у далейшых кроках», — заявіў ён."©
    А якой падтрымае ідзе гаворка, калі дамова не з Эўропай, а з ЗША?

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча10

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома13

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»25

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША93

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць