Свет33

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам у амерыканскі Дзень дзякавання

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гатовы як мага хутчэй сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам — магчыма, ужо 27 лістапада, у Дзень дзякавання. Пра гэта выданню Axios паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. Паводле яго, падчас перамоў лідары павінны канчаткова ўзгадніць амерыкана-ўкраінскі план завяршэння вайны.

Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Андрэй Ярмак адзначыў, што ЗША і Украіна ўжо дамовіліся па большасці пунктаў абноўленага дакумента, які значна перапрацаваны ў параўнанні з першапачатковым варыянтам з 28 пунктаў. Але пытанне магчымых тэрытарыяльных саступак Зяленскі хоча абмеркаваць асабіста з Трампам.

Амерыканскі чыноўнік, які пажадаў застацца ананімным, пацвердзіў, што бакі сапраўды вядуць перамовы пра сустрэчу на гэтым або наступным тыдні, але дакладная дата пакуль не вызначаная. Трамп у аўторак увечары паедзе з Вашынгтона і плануе правесці святочныя дні ў Мар-а-Лага ў Фларыдзе.

Ярмак падкрэсліў, што сустрэча падчас свята магла б набыць сімвалічнасць: Зяленскі змог бы падтрымаць пазіцыю Трампа і тым самым узмацніць яго аргументы перад перамовамі з Расіяй:

«Я спадзяюся, што візіт прэзідэнта Зяленскага адбудзецца як мага хутчэй, таму што […] гэта дапаможа прэзідэнту Трампу працягнуць яго гістарычную місію па завяршэнні гэтай вайны. Тады ён зможа сказаць: «Глядзіце, украінцы пацвердзілі і ўзгаднілі нашу пазіцыю. Мы яе падтрымліваем, і цяпер працягнем перамовы з расейцамі».

Што тычыцца гарантый бяспекі, то Ярмак паведаміў, што гатовы тэкст выглядае «вельмі пераканаўча» і можа стаць гістарычным, бо Украіна раней ніколі не атрымлівала такіх абавязваючых гарантый ад ЗША. Амерыканскі бок, паводле яго, станоўча ўспрымае ідэю замацаваць іх у юрыдычна абавязковай дамове.

Таксама Ярмак адзначыў, што Украіна не збіраецца адмаўляцца ад курсу на ўступленне ў НАТА, хоць цяпер краіна застаецца па-за альянсам.

Каментары3

  • Индейка
    25.11.2025
    Зеленский будет в списке гостей или в меню?
  • Ботам
    25.11.2025
    Индейка, Расійскі бот на працы. Але не пракаціць, твая руская метадычка за кіламетр бачна.
  • Российский колхоз
    25.11.2025
    Индейка, в меню будет ваш Путин с гарниром под названием расчленная и разбитая Россия. Учи китайский

Цяпер чытаюць

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары2

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары

Усе навіны →
Усе навіны

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

У чым розніца паміж Трампам у Іране і Пуціным ва Украіне20

Спыняе працу Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва4

У Пентагоне абяцаюць за тыдзень узяць пад кантроль іранскае неба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары2

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць