Свет22

Мядзведзеў: Злачынствы Сталіна дараваць нельга

Вялікую Айчынную вайну выйграў народ, а не Іосіф Сталін.

Вялікую Айчынную вайну выйграў народ, а не Іосіф Сталін, людзі маюць права добра ставіцца да яго, але з дзяржаўнага пункту гледжання генералісімус здзейсніў масу злачынстваў супраць народа, якія нельга дараваць. У Расіі рэнесанс сталінізму немагчымы, заявіў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

«Ёсць абсалютна відавочныя рэчы — Вялікую Айчынную вайну выйграў наш народ, не Сталін і нават не ваеначальнікі, пры ўсёй важнасці таго, чым яны займаліся. Так, іх роля была, безумоўна, вельмі сур'ёзнай, але ў той жа час вайну выйгралі людзі цаной неймаверных намаганняў, цаной жыцця велізарнай колькасці людзей», — сказаў Мядзведзеў у інтэрв'ю газеце «Известия».

На яго думку, ролю Сталіна можна ацэньваць па-рознаму.

«Хтосьці лічыць, што роля Вярхоўнага галоўнакамандуючага была надзвычайнай, хтосьці лічыць, што гэта не так. Пытанне не ў гэтым, а ў тым, як мы ў цэлым ацэньваем саму постаць Сталіна. Калі казаць пра дзяржаўную ацэнку, пра тое, як ацэньваецца Сталін кіраўніцтвам краіны ў апошнія гады, з моманту ўзнікнення новай расійскай дзяржавы, то тут ацэнка відавочная: Сталін здзейсніў безліч злачынстваў супраць свайго народа. І нягледзячы на тое, што ён шмат працаваў, нягледзячы на тое, што пад яго кіраўніцтвам краіна дасягала поспехаў, тое, што было зроблена ў дачыненні да ўласнага народа, нельга дараваць», — лічыць прэзідэнт.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць