Грамадства1010

Выкрадзенаму каліноўцу Васілю Верамейчыку прысудзілі 13 гадоў зняволення

Пра прысуд Васілю Верамейчыку даведаўся тэлеканал «Белсат» ад жонкі Васіля Яўгеніі.

Васіль Верамейчык. Фота: «Наша Ніва»

Васіля Верамейчыка затрымалі ў В'етнаме 13 лістапада 2024 года, а выдалі Беларусі 14-га.

34‑гадовы Верамейчык скончыў Вайсковую акадэмію Беларусі і служыў у Печах. Са службы ён звольніўся ў 2016 годзе, пасля чаго працаваў у ІТ.

У 2020 годзе ён падтрымаў рух за свабодныя выбары, удзельнічаў у мітынгах і маршах. У лістападзе 2020 года яго затрымалі па падазрэнні ў падпалах аўтамабіляў супрацоўнікаў пракуратуры — якая ўжо тады стала адным з галоўных арганізатараў масавых рэпрэсій. Але пасля 10 сутак арышту ён выйшаў на волю: доказаў не знайшлі.

Напачатку 2021 года праз пагрозу паўторнага арышту эміграваў ва Украіну і жыў з сям'ёй у Львове.

Пасля нападу Расіі на Украіне ён адразу, у лютым 2022 года, далучыўся да беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага. Служыў у ім намеснікам камандзіра батальёна «Волат» і быў узнагароджаны медалём «Украіна перш за ўсё».

Вядомы пад пазыўным «Пацук», ён удзельнічаў у баях у Херсонскай, Мікалаеўскай і Луганскай абласцях.

Пасля звальнення з войска спрабаваў уладкавацца ў Літве, але не змог там легалізавацца, бо мясцовыя ўлады за колішнюю прыналежнасць да сілавых структур у Беларусі палічылі яго пагрозай для нацыянальнай бяспекі. Пасля таго ён выехаў спачатку ў Грузію, а пасля ў В'етнам, дзе і трапіў у рукі лукашэнкаўскіх сілавікоў.

Каментары10

  • ты
    28.11.2025
    Друг твоего врага..., учишь жизни кого угодно, но только не в своей стране? В своей ссыкотно учить даже обосранную корову.
  • Кринж
    28.11.2025
    Аднойчы лукашыстаў будуць лавіць па ўсім свеце,палкай выкалупваць з шчляў і саджаць,а нехта і да суда не дацягне.
  • Проста жыхар
    28.11.2025
    ты, па абасраных каровах ужо ёсць спецыяліст у РБ, таму іх дакладна нічому вучыць не трэба.

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў17

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіліся новыя расцэнкі на газ, цяпло і электрычнасць для насельніцтва1

Частку трупаў нават не закопвалі. Адкрыліся вусцішныя падрабязнасці пра падзеж жывёлы ў Клецкім раёне

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў11

У Слоніме навучэнку каледжа пазбавілі права самой распараджацца стыпендыяй

Папа Леў XIV незадаволены тым, што святары рыхтуюць казані праз штучны інтэлект1

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія хацелі пераправіць у Расію камплектуючыя для ўдарных дронаў6

Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна16

У вёсках могуць з'явіцца крамы-канструктары. Вось як яны выглядаюць3

У Польшчы завялі крыміналку за выкарыстанне пашпарта Новай Беларусі? Не. Вось што вядома на гэты момант34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў17

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць