Свет1616

ЗША прыпынілі разгляд любых прашэнняў аб наданні прытулку

Пасля страляніны ў Вашынгтоне, дзе загінула вайскоўка Нацыянальнай гвардыі, а яшчэ адзін гвардзеец быў паранены, адміністрацыя Дональда Трампа часова спыніла разгляд хадайніцтваў аб прытулку. Кіраўнік Службы грамадзянства і іміграцыі ЗША Джозеф Эдлоу паведаміў, што рашэнні па справах аб прытулку не будуць прымаць, пакуль нельга будзе забяспечыць максімальна строгую праверку кожнага заяўніка.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: AP Photo / Olga Fedorova

Дональд Трамп, у сваю чаргу, заявіў, што хоча спыніць іміграцыю з «усіх краін трэцяга свету», а таксама адмовіцца ад федэральных льгот і субсідый для тых людзей, якія не маюць грамадзянства ЗША, і нават пазбаўляць грамадзянства тых мігрантаў, якія, па яго словах, пагражаюць спакою краіны.

Акрамя таго, ён паабяцаў дэпартаваць усіх іншаземцаў, якія знаходзяцца на дзяржаўным утрыманні, уяўляюць небяспеку або «не адпавядаюць заходняй цывілізацыі».

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа таксама паведаміў, што ЗША прыпыняюць выдачу віз уладальнікам афганскіх пашпартоў, падкрэсліўшы, што галоўны прыярытэт урада — бяспека краіны.

Прадстаўнікі арганізацыі Afghan Evac крытыкуюць крокі ўладаў, сцвярджаючы, што інцыдэнт са стралком — «адзіночным злачынцам» — выкарыстоўваецца як падстава для даўно запланаваных жорсткіх мераў супраць цэлай супольнасці.

Гэтыя падзеі адбываюцца на фоне інцыдэнту 27 лістапада, калі каля Белага дома былі параненыя двое нацыянальных гвардзейцаў, адна з параненых пазней памерла. Стралка затрымалі — ім аказаўся афганец, які прыехаў у ЗША ў 2021 годзе па праграме перасялення саюзнікаў пасля вываду амерыканскіх войскаў з Афганістана. Паведамляецца, што сваю заяву на прытулак ён падаў пры адміністрацыі Джо Байдэна, а ўжо пацвердзілі яе сёлета пры Трампе.

Каментары16

  • Ну-ну
    29.11.2025
    Норм Макдональд, камэнтар з нагадваньнем, што для тыповага MAGA-адэпта зь якога-небудзь Тэнэсі нават паляк – гэта не зусім эўрапеец і белы, што ўжо казаць пра беларусаў.
  • Leisure class & tyranny of low expectations
    29.11.2025
    Ну-ну ,
    Гэта завецца праецыраванне: вы свой расізм і шавінізм выдаеце за меркаванні іншых. Быў я ў той Амерыцы, нармальныя там людзі, бароняць сваё. Любяць сваю зямлю, сваю нягеглую культуру і фальклор, без прэтэнзій, як кожны перфаматыўны лявак.
  • Charlemagne
    29.11.2025
    Норм Макдональд, дык кожны дзень нейкі "адзіночны інцыдэнт" з акбарамі і іншымі такімі, асабліва ў Еўропе. Але аматары ўльтралевага мульцікульці далей заплюшчваюць вочы нават на афіцыйныя крымінальныя статыстыкі, а факты і логіку называюць расізмам і ксенафобіяй. Яшчэ ў спалучэнні з цэтлікамі пра ўльтраправых і фашыстаў.

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?17

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША перадалі Украіне двух гуманоідных робатаў, каб праверыць іх у баявых умовах5

Ксенія Сітнік стала мамай11

«Гляджу на твае дзеянні і пытаюся сябе: куды дзеўся той Віктар?» Віктар Юшчанка напісаў адкрыты ліст да Віктара Орбана4

У Іране адсвяткавалі Дзень Аль-Кудс. На людзях з'явіўся і прэзідэнт ВІДЭА

Трамп адпраўляе на Блізкі Усход 5 тысяч марскіх пехацінцаў6

На гарадскіх вадаёмах можна сустрэць качак-бабуль. І адрозніць іх вельмі лёгка

Трамп дапускае, што Пуцін «крыху» дапамагае Ірану1

Памада Марыі Калеснікавай і малакаадсос Марыны Ментусавай — топ экспанатаў з выставы пра змаганне беларусак24

Стала вядома, пад якім іменем цяпер жыве загадкавы мастак Бэнксі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?17

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць