Грамадства7070

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Яму пагражае да 5 гадоў калоніі.

Арыштавалі 18‑гадовага жыхара Магілёва, якому інкрымінавана адмаўленне генацыду беларускага народа, паведамляе пракуратура Магілёўскай вобласці.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, абвінавачаны ў верасні 2024 года ў тэлеграме ад імя адміністратара ў агульнадаступным чаце размясціў каментар, у якім «адмаўляў агульнавядомыя гістарычныя факты, у прыватнасці, планамернае знішчэнне нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і само існаванне генеральнага плану «ОСТ» нацысцкай Германіі», паведамляе пракуратура.

Дзеянні маладога чалавека кваліфікаваны паводле ч.1 арт. 130‑2 КК. За адмаўленне генацыду беларускага народа ў Беларусі цяпер прадугледжанае пакаранне ў выглядзе арышту, або абмежавання волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Каментары70

  • Міхась
    08.12.2025
    Цікава, а ці сам план "Ост" на судзілішчы лукашысцкая пракуратурка пакажа? Бо пакуль што ніхто яго ня бачыў - толькі нейкія спасылкі. У адрозненні напрыклад ад сакрэтнага пратакола да пакту Молатава-Рыбентропа, існаванне якога саўковая прапаганда ўпарта адмаўляла.
    І на конт "генацыду" - якім чынам продкі лукашэнкі, знаходзячыся на акупаванай тэрыторыі і не ўдзельнічая ў партызанскім руху, паспяхова яго перажылі?
  • Андрусь
    08.12.2025
    Божа... Чалавек нешта адмовіў і вінаваты праз тое?.. турба-краіна:)))
  • трошкі нашай гісторыі
    08.12.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць