Грамадства8282

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

«Нашай Ніве» стала вядома, што Святлане Ціханоўскай не вярнулі ахову ў Літве. Знялі ахову як для супрацоўнікаў Офісу, так і персанальную для Ціханоўскай.

Фота: Офіс Ціханоўскай

Частка супрацоўнікаў Офісу збіраецца пераязджаць у Польшчу, частка застанецца ў Літве. Ужо разглядаюць варыянты памяшкання ў Варшаве.

У Офісе гэту інфармацыю не пацвярджаюць.

«Мы працягваем працаваць, як раней. Ціханоўская застаецца пад літоўскай аховай, як і раней. Ніякага рашэння пра пераезд няма. На сувязі з Літвой па ўсіх пытаннях бяспекі, калі будуць нейкія змены — паведамім», — пракаментаваў «Нашай Ніве» дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

Крыніцы «Нашай Нівы» аднак кажуць, што рашэнне ўжо прынятае.

Пра тое, што Святлане Ціханоўскай і яе Офісу знізілі ўзровень аховы ў Літве, стала вядома ў кастрычніку. У сувязі з гэтым давялося часова спыніць працу Офісу.

У Літве лідарка дэмсілаў жыла пасля таго, як пакінула Беларусь у жніўні 2020 года. Ёй забяспечылі кругласутачную фізічную ахову як у Літве, так і за яе межамі. Ціханоўскай таксама быў прысвоены статус афіцыйнага госця катэгорыі C — такі статус звычайна надаецца паслам замежных дзяржаў, кіраўнікам прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Літве, членам замежных урадаў, членам Еўрапейскай камісіі і іншым асобам аналагічнага ўзроўню. Ціханоўская мае ў Літве дыпламатычную акрэдытацыю.

@nashaniva Святлана Ціханоўская пераязджае ў Польшчу. Рэлакуецца і яе Офіс, прынамсі яго частка #тихановская #светланатихановская #беларусь #нашаніва #беларускіцікток ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Паводле даных крыніц LRT.lt, ахова Ціханоўскай і суправаджальныя выдаткі каштавалі дзяржаве прыкладна 1 мільён еўра ў год. У гэтую суму ўваходзіла кругласутачная фізічная ахова ў Літве і за мяжой, аўтамабілі для суправаджэння, утрыманне месца пражывання, а таксама карыстанне VIP-тэрміналамі ў аэрапортах (ахова са зброяй можа праходзіць толькі праз такія).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары82

  • Кем Поняковский был в Киеве до революции?
    10.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • FF
    10.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Гатовы пазмагацца
    10.12.2025
    Бульба, не аддавай хаб!

Цяпер чытаюць

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?9

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Усе навіны →
Усе навіны

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор-рэдактар тыктокаў8

МАК трапіў пад агонь крытыкі за продаж футболак з сімволікай Алімпійскіх гульняў, праведзеных Гітлерам2

Грошы грабуць акцыянеры, а не нанятыя работнікі: такая цяпер эканоміка, і будзе яшчэ горш (ці лепш?)12

У Мінску зноў сталі тралейбусы праз абрыванне кантактных сетак1

На Мюнхенскай канферэнцыі разам з Ціханоўскай засвяціўся Віктар Пракапеня ФОТАФАКТ8

Мерц гатовы да перамоў з Расіяй, але толькі калі «ў гэтым будзе сэнс»1

Новых карыстальнікаў Signal у Беларусі не будзе? Праблемы з рэгістрацыяй ужо не толькі з А111

Meta запатэнтавала ШІ, які можа весці акаўнт карыстальніка пасля смерці3

У дзіўным мінскім ГЦ закрываецца гіпермаркет «Гіпа»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?9

У пачатку 2000‑х трое настаўнікаў гісторыі збеглі ва Украіну ад «генацыду беларускага народа», які чыніў рэжым Лукашэнкі. Як склаўся іх лёс?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць