Каханне і сэкс44

Складзены рэйтынг манагамнасці млекакормячых. На якім месцы чалавек?

Людзі дэманструюць высокі ўзровень манагаміі, аднак яны далёкія ад лідараў. Мы больш верныя за авечак, але саступаем мышам.

Эвалюцыйны антраполаг Марк Дайбл з Кембрыджскага ўніверсітэта склаў «рэйтынг манагаміі» сярод дзясяткаў відаў млекакормячых. Як паведамляе WSJ, вучоны прапанаваў ацэньваць манагамію праз суадносіны родных і зводных братоў і сясцёр у папуляцыі. Логіка метаду простая: у выключна манагамнай групе ўсе дзеці будуць мець адных і тых жа бацькоў (з’яўляцца поўнымі сіблінгамі), Калі ж самцы і самкі часта маюць іншых партнёраў, у дзяцей будзе больш зводных братоў і сясцёр.

Аналіз паказаў, што менш за 10% млекакормячых з'яўляюцца манагамнымі, бо звычайна самцы канкуруюць паміж сабой і імкнуцца пакінуць як мага больш нашчадкаў ад розных самак.

Самымі адданымі аказаліся каліфарнійскія аленевыя мышы (Peromyscus californicus): у іх папуляцыі ўсе дзеці — родныя браты і сёстры, што дае паказчык вернасці ў 100%.

На процілеглым баку рэйтынгу апынуліся шатландскія авечкі пароды Соай. Нягледзячы на сваю цягавітасць, яны вызначыліся вельмі нізкай вернасцю ў адносінах — узровень манагаміі ў іх склаў усяго 0,6%. Кампанію ўнізе спіса ім склалі дэльфіны-афаліны, касаткі, макакі і чорныя мядзведзі з паказчыкамі 4% і ніжэй.

Людзі ў гэтым спісе занялі сёмае месца з вынікам 66%, размясціўшыся паміж еўразійскім бабром і беларукім гібонам.

Даследчык адзначае, што вывучаць людзей складаней з-за распаўсюджання кантрацэпцыі. Мы здольныя настолькі размяжоўваць сэксуальнае жыццё і рэпрадукцыю, што можам дзесяць гадоў мець розныя сувязі, а затым дваццаць гадоў правесці ў манагамным шлюбе, нараджаючы выключна поўных братоў і сясцёр. Такога не ўбачыш у іншых відаў. Тым не менш, калі абапірацца менавіта на генетыку нашчадкаў, людзі выглядаюць даволі пастаянным відам.

Навукоўцы мяркуюць, што нашы далёкія продкі не былі манагамнымі, як і нашы бліжэйшыя сваякі — шымпанзэ і банабо. Аднак каля двух мільёнаў гадоў таму паводзіны пачалі мяняцца, і галоўнай прычынай стала неабходнасць догляду за дзецьмі. Чалавечая стратэгія выжывання патрабуе вялікіх намаганняў і энергіі для выхавання кожнага асобнага дзіцяці, таму маці крытычна неабходная дапамога ў здабыванні ежы і абароне.

Біялогія дыктуе свае ўмовы: каб самец актыўна ўкладаўся ў патомства, ён павінен быць упэўнены ў сваім бацькоўстве. Менавіта развіццё манагаміі забяспечыла гэтую ўпэўненасць, ператварыўшы людзей у адных з самых клапатлівых бацькоў у жывёльным свеце.

Каментары4

  • Вольга
    10.12.2025
    Беларукі - вельмі цяжкое слова )
  • Gorliwy Litwin
    10.12.2025
    А я іх ведаю, вось толькі з манагаміяй у іх праблемы. Асабліва ў вусатага.
  • Валенты
    10.12.2025
    А я іх ведаю, амаль людзі, ага. ))

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

Сынам Чыжа Літва дала грамадзянства. Але яны пасля самі яго адракліся8

На Гомельшчыне мужчына задыхнуўся ў сне ад уласнай падушкі1

Хакеры ўзламалі букмекерскі сайт — уцяклі даныя тысяч беларусаў1

Лукашэнка зноў нагадаў, што забылі 2020 год23

Лукашэнка заклікаў краіны, якія знаходзяцца пад санкцыямі, яднацца12

«Кубракоў — малайчына!». Лукашэнка пахваліў дзейнасць міліцыі падчас нападу ў Смалявіцкім раёне3

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны7

Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі з 1 красавіка10

Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць