Грамадства

Расейскія спэцслужбы выкрадаюць беларусаў?

Беларускіх грамадзян расейскія міліцыянты затрымалі ў Рэчыцы і Гомелі, а пасьля вывезьлі ў Расею і там асудзілі. Мясцовыя праваахоўчыя органы пра свавольствы расейскіх спэцслужбаў інфармацыі ня маюць. Сваякі лічаць справу сфабрыкаванай.

Сваякі асуджаных у Расеі жыхароў Рэчыцы Андрэя Шурпача й Сяргея Трукшаніна дамагаюцца перагляду справы. Бацькі й некаторыя праваабаронцы сьцьвярджаюць, што беларускіх грамадзянаў вывезьлі зь Беларусі расейскія спэцслужбы з парушэньнем заканадаўства. А гэта, мяркуюць сваякі, ставіць пад сумнеў абгрунтаванасьць прысуду.

Бранскі суд суседняй Расеі асудзіў Андрэя Шурпача да пажыцьцёвага зьняволеньня, Сяргея Трукшаніна – да 20 гадоў турмы. Іх абвінавацілі ў цяжкім злачынстве – выбух аўтамашыны з двума супрацоўнікамі расейскай міліцыі, якія загінулі. Таксама была параненая жанчына, якая выпадкова аказалася ля месца трагедыі.

Маці Андрэя Шурпача Галіна распавяла, што летась яе сына затрымалі расейскія спэцслужбы пасьля таго, як ён позна ўвечары выйшаў з Рэчыцкага райаддзелу міліцыі.

(Шурпач: ) «Калі мой сын вінаваты, чаму яны яго не арыштавалі, не пасадзілі, калі ў іх былі доказы? Яны скралі чалавека з тэрыторыі Беларусі, вывезьлі й сфабрыкавалі справу. Я падавала ў вышук, што ў мяне прапаў сын. І толькі празь дзесяць дзён мне паведамілі, што ён знаходзіцца ў Клінцах у прыёмніку-разьмеркавальніку для бамжоў».

Прыкладна гэтак жа затрымалі пазьней у Гомельскім тэхнічным унівэрсытэце і Сяргея Трукшаніна. Распавядае сьведка, спадар Аляксандар:

(Аляксандар:) «Мы здавалі экзамэны ва ўнівэрсытэце. Сяргей здаў і выйшаў першым, я – за ім. Калі Сяргей падыходзіў да холу, яго і затрымалі. Павалілі на падлогу ўчатырох, надзелі кайданкі, вывелі й пасадзілі ў аўтамашыну. Усе былі ў цывільным».

Выканаўца абавязкаў начальніка Рэчыцкай міліцыі Павал Рыжко паведаміў, што летась супрацоўнікі аддзелу сапраўды выклікалі Андрэя Шурпача на гутарку, але адпусьцілі. Пра затрыманьне яго ў Рэчыцы расейскімі міліцыянтамі інфармацыі начальнік ня мае:

(Рыжко: ) «Мы такой інфармацыі ня маем, што расейская міліцыя затрымала яго ў нас і вывезла ў Расею. Нашы супрацоўнікі ў гэтым ня ўдзельнічалі. Мы званілі ў Бранск, у Клінцы, нам сказалі, што яго затрымалі там, на тэрыторыі Расеі», – паведаміў кіраўнік рэчыцкай міліцыі.

Справай асуджаных у Бранску былых студэнтаў з Рэчыцы зацікавіліся беларускія праваабаронцы. Гаворыць выканаўчы дырэктар Беларускага Хэльсыінскага камітэту Алег Гулак:

(Гулак: ) «Мы пакуль ня кажам пра абгрунтаванасьць прысуду. Пакуль нас цікавіць праблема з выкраданьнем людзей расейскай міліцыяй з тэрыторыі Беларусі. Гэта парушэньне і нашага заканадаўства, і канвэнцыі аб прававой дапамозе, якая існуе ў межах СНД. Пакуль мы бачым, што міліцыя і пракуратура ня хочуць разабрацца ў гэтай справе».

У застаўцы выкарастанае фота photo.bymedia.net

Каментары

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак2

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%17

Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак2

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць