Грамадства22

У Мінску запрацаваў новы ГЦ. Народ сабраўся яшчэ да адкрыцця

Гандлёвы цэнтр «4 сезоны» адкрыўся ў мікрараёне «Чырвоны Бор» за Каменнай Горкай. Ён запрацаваў сёння а 14.00, але не менш за сотню мінчукоў сабраліся яшчэ да адкрыцця і чакалі, пакуль адчыняцца дзверы. Realt.by расказаў пра гэты гандлёвы цэнтр і што ў ім ужо працуе.

ГЦ «4 сезоны» адкрыўся па адрасе Скрыпнікава, 47. Гэта недалёка ад МКАД, у раёне вуліц Прытыцкага, Адзінцова і Мазурава. Ад станцыі метро «Каменная Горка» — крыху менш за кіламетр.

Пра гэты гандлёвы цэнтр спакойна можна было не чуць, але ягонае імя пры гэтым можа быць знаёмым: з такой жа назвай ёсць жылы комплекс на вуліцы Бяды. Забудоўшчык у ЖК і ГЦ адзін — ТАА «ТЭНКінвест». Акрамя гэтага, кампанія будавала жылыя комплексы «Аляксандраў Парк» і «Акварэль», гандлёвы цэнтр «Перекрёсток» і бізнэс-цэнтр «Тэнк».

Плошча гандлёвага цэнтра — 16 тысяч квадратаў, запланаваныя фудкорт, дзіцячы забаўляльны цэнтр і крыты паркінг на 300 машынамесцаў і наземная паркоўка.

Прадуктовая крама абрана не самая чаканая — «Дыяніс». Гэта полацкая сетка крам — і ў большасці сваёй крамы размешчаныя ў Віцебскай вобласці — Полацку, Наваполацку, Глыбокім, Віцебску. З часам «Дыяніс» стаў расці — крамы з'явіліся ў Гродне, Брэсце і Гомелі. У Мінск «Дыяніс» прыйшоў у 2018 годзе. Крама ў ГЦ «4 сезоны» стала восьмай у горадзе.

Нельга сказаць, што адкрыццё гандлёвага цэнтра гучна анансавалі ў інтэрнэце. Але вось шыльда на дзвярах пра тое, што запрацаваць ГЦ «4 сезоны» павінен а 14.00 16 снежня, з'явілася. І гэтага было дастаткова, каб жыхары раёна ў абед працоўнага дня сабраліся тут.

За паўгадзіны да адкрыцця пад дзвярыма стаялі некалькі дзясяткаў чалавек. Пазней, калі нават прыкінуць вельмі прыблізна, мінчукоў было дакладна не менш за сотню: нехта чакаў каля дзвярэй, нехта на прыступках каля ГЦ, дзеці былі на дзіцячай пляцоўцы. Калі дзверы адчынілі, каб зайшлі ўсе ахвотныя, спатрэбілася некалькі хвілін.

Пакуль што арандатараў у ГЦ няшмат, а на фасадзе вісяць аб'явы пра даступныя плошчы. Цяпер ужо працуюць заакрама, кавапункт, пару выспачак з выпечкай, пункт выдачы Wildberries, асноўны арандатар — супермаркет «Дыяніс». Сёння там абяцаюць зніжкі і актыўнасці ў гонар адкрыцця.

Для тых, хто плануе схадзіць у «Дыяніс» сёння — людзей цяпер там вельмі шмат. І хоць працуюць усе касы (і звычайныя, і касы самаабслугоўвання), пастаяць у чэргах давядзецца. У краме ёсць салата-бар, сушы-бар, свая кулінарыя, стаіць кава-аўтамат. Цэны стандартныя. Можна аформіць дысконтную карту. У гонар адкрыцця працуе пункт з аквагрымам для дзяцей.

Крама працуе штодня з 8.00 да 23.00.

Каментары2

  • Шквар Чаркин
    16.12.2025
    Так вырос уровень жизни в стране заката на болоте, что выгоднее не ходить на работу а ждать на ступеньках открытия магазина ради копеечных скидок и бесплатного пластикового пакета.
  • ...
    16.12.2025
    А где товары?)

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць