Грамадства1111

8‑гадовую дзяўчынку з інваліднасцю не хацелі пускаць у мінскае кафэ. Казалі, што яе вазок займае шмат месца

Пра абуральную гісторыю стаўлення да цяжкахворай Каці Вінаградавай у кафэ Golden Coffee распавяла яе маці Аксана ў інстаграме.

Каця Вінаградава. Фота з яе старонкі ў Threads

Сама сям’я з Кобрына, у васьмігадовай Каці Вінаградавай цяжкае генетычные захворванне — спінальная цягліцавая атрафія. Якраз цяпер для дзяўчынкі спрабуюць сабраць больш за 1,8 мільёна даляраў на прэпарат Zolgensma.

Мяркуючы па інфармацыі ў сацыяльных сетках, адбылося ўсё ў суботу. У кампаніі былі сама Каця (дзяўчынка перасоўваецца на інваліднай калясцы) з маці, валанцёркі, а таксама Вераніка Касач — чэмпіёнка свету і Еўропы па спартыўных танцах на інвалідных вазках.

У гандлёвым цэнтры «Дана Мол», які штогод перад Новым годам карыстаецца шалёнай папулярнасцю праз свае шыкоўныя дэкарацыі, яны вырашылі зайсці ў кафэ Golden Coffee, каб з’есці дэсерт.

Але ж, па словах Аксаны Вінаградавай, іх не хацелі пускаць у кафэ праз тое, што Каця і Вераніка былі на інвалідных вазках. Супрацоўнікі Golden Coffee казалі, што вазкі будуць перашкаджаць руху іншых гасцей, а таксама афіцыянтаў.

Пасля таго, як у супрацоўнікаў кафэ запатрабавалі кнігу скарг і прапаноў, тыя ўсё ж дазволілі кампаніі заняць месцы і зрабіць замову.

У інстаграме Аксаны Вінаградавай з’явіўся абуральны допіс: «А вы кажаце, чаму ў мамы рукі апускаюцца. Дык таму, што людзі злыя, таму, што кожны дзень неабходна сутыкацца з такімі сітуацыямі».

Яна просіць Golden Coffee пераглядзець свае каштоўнасці і стаўленне да дзяцей з інваліднасцю.

Пакуль дырэкцыя Golden Coffee ніяк не каментавала сітуацыю, хоць шмат абураных людзей тэгаюць акаўнт кафэ і патрабуюць адказу.

Але адна з валанцёрак, якія дапамагаюць Каці і яе маці, напісала, што з ёй выйшла на сувязь дырэктарка Golden Coffee. Тая выбачылася і паабяцала патэлефанаваць пазней, калі пераглядзіць запісы з камер відэаназірання.

Каментары11

  • Golden Death
    07.12.2025
    Кавярня ,,Залатая куфайка,,
  • Сяргей
    07.12.2025
    Трэба яшчэ вучыцца людзьмі звацца.
  • дочка Максима Дизайнера
    07.12.2025
    "У інстаграме Аксаны Вінаградавай з’явіўся абуральны допіс: «А вы кажаце, чаму ў мамы рукі апускаюцца. Дык таму, што людзі злыя, таму, што кожны дзень неабходна сутыкацца з такімі сітуацыямі»."

    таксічны горад.

    https://www.youtube.com/watch?v=iywaBOMvYLI&list=RDiywaBOMvYLI&start_radio=1 (ссылку не глядзець аматарам папсы)

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць