Грамадства3131

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі

Адны пішуць: «Хіба можна забараняць людзям радавацца як дзецям?». Іншыя катэгарычныя: салюты толькі шкодзяць прыродзе і людзям.

Скрыншот відэа з сацсетак

Са студзеня 2025 года ў Беларусі забаронены продаж салютаў, петард, ракетніц і іншай піратэхнікі II, III, IV і V класаў небяспекі. Дазволеныя толькі бенгальскія агні, хлапушкі, тортавыя фантаны (вырабы І-га класа небяспекі). Прычынай такой меры называўся рост траўм з-за няправільнага выкарыстання гэтых вырабаў.

У навагоднюю ноч мінчанка выклала відэа феерверкаў на раёне і падпісала: «Званю мянтам». У каментарыях пад відэа разгарэлася спрэчка паміж прыхільнікамі і праціўнікамі піратэхнікі.

Тыя, хто супраць, тлумачаць, што салюты шкодзяць жывёлам і птушкам і нясуць небяспеку.

«Я ветэрынарны доктар. У гадзіну ночы мне прывезлі двух сабак з інсультам, якія дрыжалі і былі ў поўным шоку. Запускайце далей салюты, а я падтрымаю аўтара і выклічу міліцыю».

«Салюты — гэта прычына смерці велізарнай колькасці птушак, уцёкаў і жудаснага стрэсу для хатніх і бяздомных жывёл (ды стрэс для многіх людзей, маленькіх дзяцей) плюс колькасць пажараў, адарваных канцавінаў. Ды і асацыяцыі хутчэй з бамбёжкай, чым са святам. А людзям абы пару хвілін паглядзець. Для мяне асабіста гэта маркер чалавека на адэкватнасць».

«Калі я была падлеткам, нам у навагоднюю ноч у акно 8 паверха заляцела петарда і падпаліла кухню. Нам пашанцавала, што мы былі дома, але не на кухні. Гэта піпец як страшна. З тых часоў я ненавіджу салюты і ўсё гэта быдлячае задавальненне».

Аматары феерверкаў пішуць: навошта забараняць радавацца святу? 

«Мне было, будзе пляваць на вашы законы. Гэта свята. А свята ёсць свята, вечна ныеце, прывучайце сваіх жывёл не баяцца, гэта ваша адказнасць, а не адказнасць іншых. Салюты супер! Вельмі прыгожыя, раз на год можна».

«Хіба можна забараняць людзям радавацца як дзецям? Страты не такія вялікія, як вы тут усё падаяце, а радасць ад гэтага толькі раз на год можна атрымаць. Наступнага такога разу ў многіх ужо не будзе… Тут, як заўсёды, праблема не ў феерверках, а ў людзях, якія не выконваюць інструкцыю і не адыходзяць далей ад дамоў. Але чаму з-за парачкі прыдуркаў іншыя павінны пазбаўляць сябе шчасця?»

Каментары31

  • Ы
    02.01.2026
    Хто супраць салютаў/фейерверкаў і за іх забарону?
  • Морфеус
    02.01.2026
    В дурдоме все стабильно.
    Надеюсь губоп ее научит милицию любить)
  • Морфеус
    02.01.2026
    Zurückgeblieben?!, зачем вы это тут написали? Вроде ж не о вас лично речь.

Цяпер чытаюць

Каракас за пару гадзін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы65

Каракас за пару гадзін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?12

Вока ў Гродне, палец у Мар'інай Горцы, апёкі ў Смаргоні — піратэхнічныя вынікі Новага года

Трамп: ЗША гатовы прыйсці на дапамогу пратэстоўцам у Іране14

Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 20263

У цэнтры Мінска з'явіцца будаўнічы гіпермаркет2

На святара Аляксандра Кухту завялі крымінальную справу5

Запрацаваў новы каледж — Міністэрства ўнутраных спраў5

У Мінску на змаганне са снегам вывелі больш за 1550 дворнікаў3

Колькасць загінулых у кавярні ў акупаваных Хорлах вырасла да 27, але Украіна адмаўляе датычнасць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каракас за пару гадзін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы65

Каракас за пару гадзін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць