Ежа11

Паста з тунцом

У італьянскай пасты — тысячы варыяцый, і ўсе яны вельмі смачныя. Але ці каштавалі вы пасту з тунцом? Бляшанка рыбы, пачак макароны і яшчэ некалькі складнікаў — і вы атрымаеце ідэальную летнюю вячэру, насычаную бялкамі і вугляводамі.

Lemony tuna pasta
Фота: Rob Palmer

Варыянт 1: Лімонная паста з тунцом

Спатрэбіцца:

  • 375 г спагеці
  • 1/3 шклянкі кедравых арэхаў
  • 1 бляшанка (425 г) тунцу ў вадзе (адцэджанага, разабранага на кавалачкі)
  • 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
  • 3 чайныя лыжкі дробна нацёртай цэдры лімона
  • 1/4 шклянкі лімоннага соку
  • 1/3 шклянкі буйна нарэзанай свежай пятрушкі (лісце)
  • цэдра лімона — для падачы

Як гатаваць:

1. Зварыце макарону ў вялікай каструлі з падсоленым кіпнем згодна з інструкцыяй на пакунку, да гатоўнасці. Адцадзіце.

2. Тым часам падсушыце кедравыя арэхі на патэльні на сярэднім агні 1—2 хвіліны, пакуль яны не стануць залацістага колеру.

3. У місцы змяшайце тунец, аліўкавы алей, цэдру лімона, лімонны сок, пятрушку, кедравыя арэхі і гатовую пасту. Пасаліце і паперчыце. Добра перамяшайце. Падавайце з дадатковай лімоннай цэдрай зверху.

Варыянт другі: Паста з тунцом і аліўкамі

Спатрэбіцца:

  • 150 г макароны (добра пасуюць пёры), зваранай згодна з інструкцыяй на пакунку
  • 100 г алівак, нарэзаных
  • 100 г кансерваванага тунца, адцэджанага
  • 50 г цёртага пармезану
  • 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
  • 1 сталовая лыжка нарэзанай ліставой пятрушкі

Як гатаваць:

Змяшайце гарачую макарону з іншымі інгрэдыентамі (цяпло ад макароны сагрэе іншыя кампаненты, і вы атрымаеце цёплую пасту). Падавайце.

Варыянт трэці: Спагеці з тунцом і зялёным аліўкавым песта

Спатрэбіцца:

  • 2 шклянкі слаба ўтрамбаваных лістоў пятрушкі
  • 1/2 шклянкі зялёных алівак без костачак 
  • крыху больш за 1/4 шклянкі смажанага несалёнага або злёгку салёнага міндалю
  • 1/4 шклянкі + 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею 
  • 2 чайныя лыжкі цэдры лімона (можна дадаць яшчэ для падачы)
  • 1 маленькі зубчык часнаку
  • 1/2 чайнай лыжкі сушанага чырвонага перцу (чылі)
  • 225 г сухіх спагеці
  • 1 бляшанка (200 г) тунцу, адцэджанага

Як гатаваць:

Песта:

У камбайн пакладзіце пятрушку, аліўкі, міндаль, аліўкавы алей, цэдру, часнок і перац. Перамяліце ўсё да ўтварэння густой пасты з кавалачкамі (прыкладна 15—20 секунд).

Макарона:

Зварыце спагеці ў вялікай колькасці падсоленай кіпячай вады згодна з інструкцыяй. Адцадзіце і перакладзіце ў сервіровачную міску. Дадайце тунец і змяшайце з песта, каб макарона была добра пакрыта соусам.

Падавайце страву цёплай або пакаёвай тэмпературы, пры жаданні пасыпце дадатковай лімоннай цэдрай.

Каментары1

  • х
    20.07.2025
    Паста ў беларускай мове азначае зусім іншыя рэчы. Беларускія макароны ўжо не падыходзяць, вялікія беларускія спецыялісты кухні пераблытаюць італьянскія макароны з фарвалламі ці спагецці і ніколі ўжо не аправяцца ад шоку?

Цяпер чытаюць

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады2

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржаўнае выданне: «Мінск хоча зніжэння градуса канфлікту з Польшчай», «бо ў нармалізацыі транзіту зацікаўленая КНР»6

Пад Варшавай дзікі залезлі на футбольнае поле і моцна яго перарылі ФОТЫ3

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны30

У Варшаве перапахаваюць пісьменніка Сяргея Пясецкага4

Перавозчыкі ўжо аднавілі прамыя рэйсы ў Польшчу. Колькі цяпер каштуюць білеты4

«Дзіда трапіла яму ў грудзі». Падчас прадстаўлення ў Лідзе смяротна паранілі каня3

Трамп дазволіў НАТА збіваць расійскія самалёты і пахваліў Украіну за выдатную працу2

Трамп збіраецца пагаварыць з Орбанам, каб той не купляў расійскай нафты1

Беларус расказаў, як яго спрабавалі ўцягнуць у ценявы бізнэс па пастаўцы люксавых аўто з Польшчы ў Расію1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады2

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць