Спорт88

Беларусь – Фінляндыя – 0:2

Зборная Беларусі прайграла трэці запар матч на 74-м чэмпіянаце свету па хакеі з шайбай, што праходзіць у Нямеччыне.

Зборная Беларусі прайграла трэці запар матч на 74-м чэмпіянаце свету па хакеі з шайбай, што праходзіць у Нямеччыне (7-23 мая). 14 мая ў Кёльне падапечныя Эдуарда Занкаўца саступілі ў матчы кваліфікацыйнага раўнду зборнай Фінляндыі – 0:2 (0:0, 0:2, 0:0).

Шайбы: Іманен, 28, Хютанен, 33.

Вароты беларусаў бараніў Андрэй Мезін.

Такім чынам у Беларусі ў актыве пакуль толькі адна перамога (Казахстан, 5:2), атрыманая на папярэднім этапе, потым былі тры запар паразы (Славакія - 2:4, Расія - 1:3 - на папярэднім этапе, і цяпер Фінляндыя - 0:2).

Сёння ў нашай групе зборная Даніі разграміла Славакію з лікам 6:0.

Прычым усе шэсць шайбаў былі закінутыя ў першым перыядзе.

Становішча камандаў: Расія – 6 пунктаў (2 гульні), Данія – 6 (3), Фінляндыя – 6 (3), Нямеччына – 3 (2), Славакія – 3 (3), Беларусь – 0 (3).

У чвэрцьфінал выходзяць чатыры лепшыя каманды.

У суботу ў нашай групе «Е» пройдзе адзін матч: Нямеччына – Расія (21:15).

У нядзелю, 16 мая, згуляюць Данія – Расія (17:15), Нямеччына – Беларусь (21:15). У панядзелак, 17 мая, Фінляндыя – Славакія (17:15), Беларусь – Данія (21:15).

Каментары8

Цяпер чытаюць

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

58‑гадовай лагістцы далі калонію за каментары ў інтэрнэце і назвалі тэрарысткай2

Выпускаюць зубную пасту са смакам цукерак «Сталічныя»2

Амерыканскі акцёр Джэсі Айзенберг ахвяруе сваю нырку незнаёмцу2

У гандлёвым комплексе «Першы нацыянальны» ў Мінску прадаецца кватэра3

Беларускі палітолаг сыграе бандыта ў польскім крымінальным серыяле2

«Люблю сваю працу» — напісаў у сацсетках беларускі міліцыянер у балаклаве. Яму адказалі жорстка27

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку74

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць