Міністэрства аховы здароўя Беларусі рыхтуе поўную забарону на правядзенне абортаў у прыватных клініках. Пра гэта паведаміў міністр Аляксандр Хаджаеў у парламенце.
Паводле слоў міністра, такая норма ўжо ўключаная ў праект Кодэкса аб ахове здароўя. Асноўным аргументам улады называюць «нізкую эфектыўнасць» працы прыватнікаў з жанчынамі. Хаджаеў заявіў, што ў дзяржаўных установах перадабортнае кансультаванне працуе значна лепш і часцей дапамагае пераканаць жанчыну пакінуць дзіця.
Акрамя таго, у парламенце абмяркоўваюць магчымасць скарачэння тэрміну, на якім дазволена перарываць цяжарнасць па жаданні жанчыны, — з 12 да 9 тыдняў. Міністр назваў гэтае пытанне складаным і адзначыў, што яно патрабуе «якаснай прапрацоўкі» з боку медыкаў.
Каментары