Літаратура66

Што пачытаць улетку?

Пра суворых фінскіх хлопцаў, вядома! Па-беларуску выйшаў вядомы раман «Папулярная музыка з Вітулы» шведа Мікаэля Ніемі

Раман пра суворых фінскіх хлопцаў, вядома!

1. Гарачы шведскі фін

Мікаэль Ніемі ў Скандынавіі чалавек знакаміты: яго перакладаюць і перавыдаюць. Апошнімі гадамі ў скандынаўскіх кавярнях, электрычках і парках можна ўбачыць людзей, якія пахіхікваюць, пасмейваюцца, а то і шчыра рагочуць. Прычына нябачанай у тых шыротах нястрыманасці ў пачуццях — жоўтая кніжыца, сатырычны раман «Папулярная музыка зь Вітулы». Тут маляўніча і сакавіта апісана, як нашчадкі старажытных саамаў п’юць брагу навыперадкі, як суровыя фінскія дзяды і мужыкі, пайшоўшы ў заклад, зацята сядзяць у парылцы да беспрытомнасці і перамогі. Як у забытым Богам фінска-шведскім памежжы падлеткаў ачароўваюць зыкі «Беатлес» і спакуслівыя аднакласніцы.

Мікаэль Ніемі сядзіць на двух крэслах і не шманае. Яму можна, ён з памежнага гарадка Паяла: там па-шведску размаўляюць з фінскім акцэнтам, а па-фінску са шведскім. Ніемі гэта ўмела эксплуатуе: цяпер чытаючы яго кнігу, у Швецыі думаюць, што смяюцца з фінаў, а ў Фінляндыі — з грамадзянаў Швецыі.

2. Проці ліха на ўзгорачку

«Мы былі нікім. І бацькі нашы былі нікім. Нашыя продкі былі пустым месцам і ня мелі ніякага значэння для шведскай гісторыі…», — піша ў сваім рамане Мікаэль Ніемі.

Мікаэль Ніемі — голас безгалосых. Радыёстанцыя, што вяшчае з Паўночнага полюса. Адкінуўшы гумар і весялосць апавядання, «Папулярная музыка з Вітулы» — хутчэй «Лісты з леса», амаль дакументальная праўда пра край несамавіты, незаможны, дзе жыхарам бракуе духу. Ніемі апісаў-апяяў непрыкметны лапік зямлі, адсталую шведскую правінцыю Турнэдален, якая ў школьным атласе надрукаваная апошняй самымі дробным маштабам. І прыпячатаў: «Каб прабіцца ў людзі ў Турнэдалене спосаб адзін — з’ехаць».

Сам жа Ніемі паехаў, каб вярнуцца. Пасля школы міграваў на іншы бок велізарнай Швецыі, дзе пражыў 20 гадоў: працаваў электрыкам, сцэнарыстам для дзіцячых каналаў, але зрабіўся папулярным толькі, калі напісаў пра свой Турнэдален. Вярнуўся раманам, каб раскатурхаць свет нататкамі пра багацце няўрадлівага. І, давесці, што каштоўнасць чалавечага жыцця не ў вонкавых акалічнасцях, а ў… чымсьці іншым.

3. Ніемі думае пра Беларусь

Падчас леташніх традыцыйных беларуска-шведскіх сустрэч у Мінску і Пінску выступ Мікаэля Ніемі далібог адпаліў. Ён нязмушана і без ценю непрыстойнасці прачытаў са сцэны раздзел з раману, дзе апавёў, як у заснежаных горных перавалах прасікаў сабе шлях на волю, прапяяў па-фінску застольныя песні ды непасрэдна выказаўся не толькі пра скандынаваў, але і пра беларусаў.

«Наша літаратурная сустрэча ў Мінску доўжылася амаль чатыры гадзіны і ніхто з беларускіх гледачоў не абурыўся і не сышоў, — кажа Мікаэль. — Я па шчырасці вашаму такому хрысціянскаму цярпенню моцна здзіўлены. У нас у Швецыі такіх цярплівых і ўважлівых людзі вы не сустрэнеце, асабліва на літаратурных вечарынах. Увогуле, усё тут здзіўляе — безумоўна, у мяне як у пісьменніка ў Беларусі назапасілася матар’ялу для сваіх будучых твораў».

Сакрэт такой маўклівасці можа быць у тым, Мікаэле, што ваш раман для нас вельмі дасціпная і своечасовая кніга.

Міхаэль Ніемі. «Папулярная музыка зь Вітулы». Мінск: «Логвінаў» (серыя «Кнігарня «Наша Ніва») - 2010. 314 с. 750ас.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі46

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю7

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева9

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў2

Ёсць толькі восем беларускіх гарадоў, якія не выміраюць. Вось поўны спіс4

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў45

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

Прэм'ер Літвы: Можна разгледзець сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, але ў Вільні ёсць умовы15

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі46

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць