Грамадства33

Жыхарку Гомеля кінулі ў калонію па шасці крыміналках за каментары ў тэлеграме

49‑гадовай Таццяне Магнусавай прысудзілі тры гады зняволення.

Таццяна Магнусава. Фота: Укантакце

Таццяне Магнусавай з Гомеля 49 гадоў. Жанчына больш за 25 гадоў у шлюбе. Яе муж працуе выратавальнікам, разам яны выгадавалі сына.

Таццяна пісала, што лічыць сябе сярэднім класам: «Мы не алігархі, але ўсяго дабіліся ўласнай працай, маем кватэру, лецішча і два аўтамабілі».

«Я абсалютна шчаслівая жанчына! У мяне ў сям'і разуменне і гармонія», — дзялілася яна ў сацсетках.

У вольны час гамяльчанка захаплялася рэаліці-шоу, эзатэрыкай, народнай медыцынай.

Магнусаву арыштавалі каля года таму. Стала вядома, што Таццяну асудзілі ў Гомельскім абласным судзе па некалькіх артыкулах — ч. 1 арт. 368 КК («абраза Лукашэнкі»), ч. 2 арт. 367 КК («паклёп на Лукашэнку»), ч. 3 арт. 361 КК («заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі»), ч. 3 арт. 361‑1 КК («удзел у экстрэмісцкім фарміраванні»), арт. 369‑1 КК («дыскрэдытацыя Беларусі») і ч. 1 арт. 130 КК («распальванне варожасці»).

Справа ў яе каментарах у тэлеграме. Акаўнт Таццяны называўся яе ўласным імем і быў прывязаны да беларускага нумара. З яго яна і пакідала каментары.

Па інфармацыі Dissident.by, Магнусавай прысудзілі тры гады калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Пацярпела за ПРАЎДУ пра рэжым
    11.02.2026
    Ганарымся Таццянай Магнусавай з Гомеля!
  • Андрусь
    11.02.2026
    Класная жанчына!
  • Сеня
    11.02.2026
    Ўсе ніяк не наваюецца з жанчынамі сінялапы.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%17

Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА3

Каб забяспечыць свае дата-цэнтры, амерыканскія тэхнагіганты будуюць «ценявую энергасістэму»

Пакуль Трамп марыць пра Грэнландыю, Расія і Кітай заглядаюцца на Шпіцберген2

Затрымалі Андрэя Кіма15

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць