Свет44

Літоўскія мытнікі не далі ўвезці з Беларусі калекцыю савецкіх грошай. На іх — камуністычная сімволіка

На прапускным пункце «Меднікі» падчас праверкі аўтобуса, які прыехаў з Беларусі, у багажы адной з пасажырак знайшлі вялікі аб’ём даўно выведзеных з абарачэння наяўных грошай савецкага часу. Натуральна, яны з сімваламі сярпа і молата, чырвонай пяціканцовай зоркай і іншымі атрыбутамі СССР, якія ў сучаснай Літве забароненыя.

Фота: facebook.com/Lietuvosmuitine

Жанчына не была дапушчаная да ўезду ў Літву — яе з багажом вярнулі назад у Беларусь.

Фота: facebook.com/Lietuvosmuitine
Фота: facebook.com/Lietuvosmuitine

Згодна з заканадаўствам Літвы, распаўсюджванне, выкарыстанне або публічная дэманстрацыя сімвалаў нацысцкай Германіі, СССР або Літоўскай ССР забароненыя. Гэта тычыцца знакаў, якія могуць выкарыстоўвацца для прапаганды ідэалогіі таталітарных рэжымаў, агрэсіі або злачынстваў супраць чалавецтва. Такія прадметы нельга дэклараваць або ўвозіць у краіну.

Фота: facebook.com/Lietuvosmuitine
Фота: facebook.com/Lietuvosmuitine

Каментары4

  • Дякую Літве!
    12.02.2026
    Які добры знак, што ў Літве разумець усю подласць і агіднасць гэтых саўкадрочэраў на грошы.
  • .
    12.02.2026
    Правільны рух да дэсаветызацыі, аднак пра грошы нечакана.
    А гістарычная або букіністычная літаратура праездзе? Раздрукоўка з вікіпедыі пра тыя купюры?
  • Ага
    12.02.2026
    Усё адносна. Лепей овэррэакціць, чым апынуцца на нэа-савецкім губернскім сметніку.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каб забяспечыць свае дата-цэнтры, амерыканскія тэхнагіганты будуюць «ценявую энергасістэму»

Пакуль Трамп марыць пра Грэнландыю, Расія і Кітай заглядаюцца на Шпіцберген2

Затрымалі Андрэя Кіма15

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць