Краўдфандынгавая платформа Gronka аднавіла сваю дзейнасць пасля паўгадовага перапынку, паведаміў у сацыяльных сетках яе стваральнік Павел Лібер.

Па словах Паўла Лібера, за першы год працы карыстальнікі сабралі каля 70 тысяч еўра і падтрымалі больш за два дзясяткі розных праектаў. Але пазней платформа сутыкнулася з фінансавымі цяжкасцямі.
Лібер падзякаваў людзям і арганізацыям, якія дапамаглі камандзе ахвяраваннямі і далі магчымасць пераадолець складаны перыяд.
Чакаецца, што ў найбліжэйшы час на платформе з’явіцца яшчэ больш ініцыятыў. Аўтары заклікаюць як стваральнікаў праектаў, так і тых, хто гатовы іх падтрымаць, далучацца да працы.
Gronka пачала дзейнічаць у ліпені 2024 года як пляцоўка для падтрымкі беларускіх праектаў і ініцыятыў. У Беларусі яе прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» краўдфандынгавую платформу Gronka
Пракоп'еў і Лібер напісалі ліст да Макса Каржа
Павел Лібер пракаментаваў заяву пра ідэнтыфікацыю сілавікамі 1000 карыстальнікаў дадатку «Новая Беларусь»
Пятрухін прызнаў, што 17‑гадовага выкрывацеля Лібера выкарысталі спецслужбы. Але ёсць нюанс
Каментары