Грамадства11

Павел Лібер пракаментаваў заяву пра ідэнтыфікацыю сілавікамі 1000 карыстальнікаў дадатку «Новая Беларусь»

СК сёння заявіў, што ідэнтыфікаваў больш за 1000 карыстальнікаў праграмы «Новая Беларусь». Распрацоўшык праграмы Павел Лібер пракаментаваў у фэйсбуку сітуацыю.

Павел Лібер. Фота: ОСЦ

«Сябры, стала вядома, што беларускія сілавікі могуць прыходзіць да бізнэсаў з баймапкі, думаючы, што гэта і ёсць «Новая Беларусь», і іх за гэта трэба пераследаваць. Пакуль што мы ведаем пра 2 пакаяльныя відэа па прымусе і яшчэ адзін выпадак. Баймапка — асобны самастойны прадукт з асобнай камандай, які злучае людзей і бізнэсы/сэрвісы за мяжой. Усе даныя там публічныя і адкрытыя (!), праект увогуле не палітычны», — кажа Павел Лібер.

«Вы можаце ўбачыць кантэнт адтуль у дадатку SVAE (частка платформы «Новая Беларусь»), бо SVAE агрэгуе івэнты, мітапы, бізнэсы і іншае з адкрытых крыніц, але бізнесы самі не падаюцца ў SVAE — іх накіроўвае на сайт баймапкі. Сайт баймапкі не мае экстрэмісцкага статусу, таму любы бізнес, да якога прыйшлі, можа смела пацвердзіць, што нічога не парушае і не мае нічога агульнага з дадаткам «Новая Беларусь» / SVAE. Калі вы хвалюецеся за сваю бяспеку — вы можаце выдаліць свой бізнэс — на сайце баймапкі ёсць асабісты кабінет», — зазначае Павел Лібер.

Каментары1

  • .
    30.05.2025
    Ясно только одно, если волонтеры работают за копейки и появлятся соблазн слить инфу за неплохие деньги, он непременно реализуется.

Цяпер чытаюць

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова3

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Усе навіны →
Усе навіны

Львоўскі: Да канца стагоддзя ў Беларусі застанецца тры мільёны чалавек, калі трэнды не зменяцца25

«Цяжка». Як выпускнікі-айцішнікі (не) знаходзяць працу ў 2023—20252

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў8

Конкурс «Міс Сусвет» выйграла прадстаўніца Тайланда

Беларусы Падляшша галасавалі за Тшаскоўскага17

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова3

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць