Свет1010

Кучынскі раскрытыкаваў літоўскую прапанову забараніць беларусам з часовым жыхарствам купляць нерухомасць

Дзяніс Кучынскі, кіраўнік літоўскага Офіса Святланы Ціханоўскай, раскрытыкаваў новую ініцыятыву літоўскіх кансерватараў. Дэпутаты прапануюць забараніць грамадзянам Беларусі, якія маюць толькі часовы дазвол на жыхарства, купляць нерухомасць у Літве, піша LRT. 

Кучынскі адзначае, што людзі, якія маюць ДНЖ у Літве, ужо прайшлі дбайныя праверкі дэпартамента бяспекі. Калі ім дазволілі жыць у краіне, значыць, яны не ўяўляюць пагрозы.

Таму забарона на куплю жылля выглядае як няўдалая спроба паставіць пад сумнеў экспертызу саміх літоўскіх дзяржорганаў.

Дарадца Ціханоўскай падкрэсліў, што нават ва Украіне, нягледзячы на вайну, няма падобных абмежаванняў для беларусаў.

Ён нагадаў словы прэзідэнта Украіны аб тым, што беларускі народ не павінен адказваць за дзеянні рэжыму Лукашэнкі. 

«І прэзідэнт Зяленскі ясна казаў, што беларусы не павінны адказваць за тое, што робіць Лукашэнка. Такіх абмежаванняў ва Украіне мы таксама не маем — беларусы, якія там жывуць, могуць купляць маёмасць. У Польшчы таксама», — сказаў ён.

Паводле слоў прадстаўніка Ціханоўскай, частка беларускага грамадства, якая жыве за мяжой, з'яўляецца праеўрапейскай, таму для яе важная мабільнасць і сігнал ад іншых краін, што Еўропа іх падтрымлівае.

Паводле слоў Кучынскага, такая забарона дасць зразумець беларусам, што ім не рады ў Літве.

«[У выпадку забароны на набыццё маёмасці] сігнал, я думаю, будзе такі, што не вельмі хочацца, каб беларусы жылі ў Літве, і тады гэта азначае, што яны з'едуць у Польшчу ці іншыя еўрапейскія краіны», — сказаў ён.

Гэта можа прывесці да адтоку праеўрапейскіх грамадзян, якія плацяць падаткі і развіваюць літоўскую эканоміку, у іншыя краіны ЕС — напрыклад, у тую ж Польшчу.

Літоўскія кансерватары прапануюць абмежаваць набыццё нерухомасці ў Літве для грамадзян Беларусі і Расіі. З такой ініцыятывай у Сейме выступілі прадстаўнікі апазіцыйнай партыі «Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы». Яны прапануюць унесці папраўкі ў закон аб абмежавальных мерах, прынятых у сувязі з вайной ва Украіне. 

***

Калі вы жывяце ў Літве, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» часткай вашага падаходнага падатку. Гэта не будзе каштаваць вам ані цэнта.

Вы проста перанакіруеце 1,2% ад ужо сплачанага вамі падатку пры падачы штогадовай дэкларацыі.

Вось падрабязная інструкцыя, як гэта зрабіць, калі вы працуеце ў Літве.

Каментары10

  • Жора
    26.02.2026
    Гэта ўсё добра, але ці будзе афіцыйная заява Ціханоўскай ці АПК на гэты конт, замест прыватнага меркавання Качынскага?
  • Канапавы дарадца
    26.02.2026
    "Паводле слоў Кучынскага, такая забарона дасць зразумець беларусам, што ім не рады ў Літве".

    Ахахахаха, ды ўсе беларусы даўно ўжо зразумелі, што ім не рады ў Літве. Няўжо спадар Кучынскі толькі пасля гэтай прапановы прыйшоў да такой высновы? Там цэлы набор дыскрымінацыйных законаў існуе. Я ўжо не кажу пра перманентныя негатыўныя (мякка кажучы) выказванні з боку часткі літоўскіх палітыкаў у бок беларусаў
  • Filipp
    26.02.2026
    Добра што выказаліся, трэба бараніць нашых у замежжы.

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны3

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

Названая самая вялікая сям'я ў Беларусі, у ёй 15 дзяцей4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць