Свет

У Даніі аб'явілі датэрміновыя парламенцкія выбары

Прэм’ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксен аб'явіла пра правядзенне датэрміновых парламенцкіх выбараў, якія прызначаныя на 24 сакавіка.

Метэ Фрэдэрыксэн на Мюнхенскай канферэнцыі 2026 года. Фота: AP Photo/Michael Probst

Хоць паўнамоцтвы дзейнага складу парламента заканчваюцца менш чым праз год і выбары павінны былі адбыцца не пазней за 31 кастрычніка, урад вырашыў паскорыць галасаванне. Мяркуецца, што гэтае рашэнне звязана з ростам падтрымкі кіроўнай Сацыял-дэмакратычнай партыі на фоне рэзкіх заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа наконт магчымай анексіі Грэнландыі.

Метэ Фрэдэрыксен паведаміла, што прапанавала каралю Даніі Фрэдэрыку прызначыць выбары на 24 сакавіка. Падчас выступу ў парламенце ў Капенгагене яна адзначыла, што, нягледзячы на пачатак выбарчай кампаніі, міжнародная сітуацыя застаецца напружанай, а канфлікт вакол Грэнландыі яшчэ не вычарпаны. Паводле яе слоў, урад працягне адстойваць інтарэсы Даніі.

Хоць у снежні сацыял-дэмакраты пацярпелі істотную паразу на муніцыпальных выбарах, цяпер іх рэйтынг прыкметна вырас дзякуючы актыўнай пазіцыі прэм’еркі ў абароне суверэнітэту краіны. Апошнія апытанні паказваюць, што партыя можа атрымаць каля 22% галасоў — амаль удвая больш, чым яе найбліжэйшыя канкурэнты, «Зялёныя левыя».

Зараз партыя Фрэдэрыксен уваходзіць у кааліцыю з лібераламі-цэнтрыстамі і ўмеранымі, аднак частка яе прыхільнікаў выступае за больш шчыльнае супрацоўніцтва з левымі сіламі. Сама прэм’ерка пакуль не вызначылася, з кім будзе фармаваць урад у выпадку перамогі, падкрэсліўшы, што ў цяперашніх умовах не хоча загадзя выключаць ніводзін з магчымых варыянтаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў арабскім лідарам дапамагчы збіваць іранскія дроны, калі яны пераканаюць Пуціна пайсці на перамір'е

Украінскай зборнай на Паралімпіядзе забаранілі выкарыстоўваць форму з выявай карты краіны2

З 1 сакавіка з'явіліся дзіцячыя садкі для малых да двух гадоў. Што пра гэта думаюць бацькі?2

У ААЭ, Катары і Амане застаюцца больш за тры тысячы беларускіх турыстаў2

Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай27

Марк Рутэ: Еўропа падтрымлівае ўдары па Іране, але ўдзельнічаць у іх не будзе8

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў27

У ААЭ аднаўляюць палёты з аэрапортаў

Міністр абароны ЗША запэўніў, што ў «бясконцую вайну» аперацыя супраць Ірана не ператворыцца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць