Свет1313

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю «так ці інакш»

Вашынгтон падтрымлівае права Грэнландыі на самавызначэнне і з радасцю прыме яе ў склад ЗША ў якасці 51-га штата, пра гэта заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп.

Сталіца Грэнландыі — Нуук. Фота: AP Photo / David Goldman, File

«Мы працуем з усімі бакамі, каб дамагчыся гэтага, таму што Грэнландыя важная не толькі для нацыянальнай, але і для міжнароднай бяспекі», — заявіў Трамп падчас звароту да Кангрэсу.

ЗША разглядаюць Грэнландыю як стратэгічна важную тэрыторыю і гатовыя інвеставаць у яе развіццё.

«Я думаю, мы атрымаем Грэнландыю так ці інакш. Мы забяспечым вам бяспеку, зробім вас багатымі і разам падымем гэты рэгіён на вышыні, пра якія вы нават не марылі», — сказаў ён.

Трамп заявіў, што, нягледзячы на невялікую колькасць насельніцтва, Грэнландыя адыгрывае ключавую ролю ў пытаннях абароны і бяспекі. 

Трамп прапаноўваў купіць Грэнландыю ў Даніі яшчэ падчас свайго першага прэзідэнцтва. У студзені ён адмовіўся выключыць выкарыстанне вайсковай ці эканамічнай сілы, каб атрымаць кантроль над ёй і Панамскім каналам. Таксама прэзідэнт ЗША прыгразіў Даніі пошлінамі «на вельмі высокім узроўні», калі яна не пагодзіцца супрацоўнічаць у пытанні перадачы Грэнландыі.

Найбуйнейшы востраў свету ў многіх адносінах стаў займаць цэнтральнае месца ў геапалітычнай і геаэканамічнай канкурэнцыі, у тым ліку праз змену клімату, адзначае прафесар Джэф Дабелка, які займаецца пытаннямі экалогіі і бяспекі ў Універсітэце штата Агая. Запасы рэдказямельных металаў у Грэнландыі Геалагічная служба ЗША ацэньвае ў 1,5 млн тон; у саміх Злучаных Штатах іх толькі крыху больш — 1,8 млн тон.

У студзені Трамп заявіў журналістам, што, на ягоную думку, Вашынгтон усё ж такі атрымае кантроль над Грэнландыяй. «Я думаю, мы яе атрымаем«, — сказаў ён, дадаўшы, што 57 000 жыхароў вострава «хочуць быць з намі».

На самім востраве з ім згодныя далёка не ўсе. Грэнландцы «не хочуць быць амерыканцамі», заявіў Мутэ Эгедэ, прэм'ер-міністр вострава, які, будучы аўтаномнай тэрыторыяй Даніі, праводзіць самастойную ўнутраную палітыку. Раней Эгедэ казаў, што ягоныя жыхары хочуць здабыць поўную незалежнасць.

Прэм'ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксэн таксама заяўляла, што «Грэнландыя не прадаецца і не будзе прадавацца».

Каментары13

  • Esposito
    05.03.2025
    чакае яго цюрага у ілінойсе
  • Да уж
    05.03.2025
    Фашизмом и угроза агрессии в чистом виде.
  • Андрусь
    05.03.2025
    Ніякай розніцы паміж Трампам і Пуціным няма, нездарма першы ніколі ніводнага дрэннага слова не казаў пра другога

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць