«Самае гуманнае рашэнне». У брытанскім заапарку ў адзін дзень усыпілі двух састарэлых неразлучных сяброў
У заапарку брытанскага горада Ньюквей у адзін дзень правялі эўтаназію капібары па мянушцы Джонсан і бразільскага тапіра Эла. Гэтыя жывёлы былі даўнімі сябрамі і жылі разам у адным вальеры, паведамляе Бі-бі-сі.

Са слоў супрацоўнікаў заапарка, і капібары, і тапіры — спакойныя і сацыяльныя жывёлы, таму за гады сумеснага жыцця яны моцна прывязаліся адна да адной і былі амаль неразлучныя.
Апошнія месяцы дзевяцігадовы Джонсан і дваццацігадовы Эл мелі сур’ёзныя праблемы са здароўем, звязаныя з узростам. У выніку адміністрацыя прыняла рашэнне пра эўтаназію. Яе правялі ў адзін дзень, каб ніводная з жывёлін не засталася ў адзіноце пасля страты кампаньёна.

Прадстаўнікі заапарка адзначылі, што развітанне з абодвума адначасова было цяжкім, але яны лічаць гэта самым гуманным рашэннем. Смерць Джонсана і Эла назвалі вялікай стратай як для супрацоўнікаў, якія даглядалі жывёл, так і для наведвальнікаў заапарка.
Каментары
Такая ж істота, як і у́се жывёлы!
А асобныя двуногія нават горшыя за жывёл...