Грамадства33

Беларуска судзіцца з польскай сацабаронай з-за пенсіі. Ведамства палічыла яе працу фіктыўнай

Людміла падала ў суд на польскае Упраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS), якое адмовілася прызначыць ёй пенсію. Чыноўнікі вырашылі, што дзеля яе атрымання беларуска магла ўступіць у змову з працадаўцам і аформіцца на працу фіктыўна. Сваю гісторыю Людміла распавяла Most.

«Казалі: дастаткова нават аднаго дня працы»

Людміле (імя зменена) 65 гадоў. У Беларусі яна ўсё жыццё працавала настаўнікам. Пасля вымушанага пераезду ў Польшчу яна вырашыла паспрабаваць аформіць польскую пенсію.

— У ZUS заўсёды казалі, што дастаткова нават аднаго дня працы ў Польшчы, каб чалавек атрымаў права на польскую пенсію, — расказвае Людміла.

Сапраўды, у польскай сістэме пенсійнага страхавання права на пенсію ўзнікае пасля дасягнення пенсійнага ўзросту (60 гадоў для жанчын і 65 — для мужчын), калі чалавек хоць бы раз быў застрахаваны ў сістэме ZUS. Але ж памер выплаты залежыць ад сумы ўзносаў — таму пры кароткім стажы яна можа быць вельмі невялікай.

Аднак калі агульнага працоўнага стажу хапае (жанчыне дастаткова адпрацаваць 20 гадоў за ўсё жыццё), то пенсіянер мае права прэтэндаваць на даплату да мінімальнай пенсіі, усталяванай у Польшчы. У гэтыя 20 гадоў залічваюць і гады стажу ў Беларусі.

А памер даплаты вызначаюць наступным чынам: правяраюць, ці прызначана пенсія ў Беларусі і ў якім памеры, дадаюць заробленую ў Польшчы пенсію і параўноўваюць суму, якая атрымалася, з мінімальнай пенсіяй, устаноўленай у Польшчы.

Розніцу даплачваюць. Акрамя гэтага, у Польшчы належныя так званыя 13‑я і 14‑я пенсіі — даплаты, якія пенсіянеры атрымліваюць двойчы ў год незалежна ад памеру асноўнай пенсіі.

У Польшчы Людміла ўладкавалася выкладчыкам у школу, дзе вяла беларускую мову і матэматыку.

— У мяне было чатыры ўрокі, раз у тыдзень па суботах. Я прапрацавала тры месяцы, — кажа яна.

Пасля гэтага жанчына падала заяву на пенсію ў ZUS.

«Чалавека, які ўсё жыццё прапрацаваў настаўнікам, фактычна абвінавацілі ў махлярстве»

Але замест рашэння аб прызначэнні пенсіі ведамства папрасіла даказаць, што Людміла сапраўды працавала. Жанчына падала фатаграфіі са школы, дыдактычныя матэрыялы, інфармацыю аб датах заняткаў, адрас і тэлефон школы.

Аднак і пасля гэтага ZUS адмовіў. У рашэнні гаварылася, што ў ведамства ўзніклі падазрэнні ў «змове з працадаўцам» дзеля атрымання пенсійных прэферэнцый.

Пры гэтым жанчына працягвала працаваць. Зараз яна вядзе онлайн-урокі для двух адукацыйных фондаў.

— Самае крыўднае, што мяне, чалавека, які ўсё жыццё прапрацаваў настаўнікам, фактычна абвінавацілі ў махлярстве, — кажа яна.

У лютым даведалася пра суд, які адбыўся ў студзені

Па парадзе знаёмых Людміла звярнулася па юрыдычную дапамогу ў арганізацыю, якая дапамагае мігрантам, — «Польскі міграцыйны форум». Юрыст бясплатна дапамог ёй падрыхтаваць пазоў. Увесну 2024 года жанчына падала яго ў акруговы суд Варшавы.

Тады яна жыла ў польскай сталіцы і плаціла за кватэру. З часам грошай стала не хапаць, і Людміла пераехала ў Беласток. Але ж папярэдзіла гаспадыню кватэры ў Варшаве, што на яе імя можа прыйсці ліст з суда. І папрасіла сказаць ёй пра гэта.

1 лютага 2025 года гаспадыня напісала беларусцы, што прыйшоў заказны ліст. Калі Людміла прыехала ў Варшаву, аказалася, што пасяджэнне прайшло 8 студзеня.

— Я не атрымала позву. Я прасіла выклікаць сведак — напрыклад, дырэктара школы, дзе працавала. Але ж іх таксама не выклікалі, — кажа яна.

У выніку суд адмовіў жанчыне ў задавальненні пазову па фармальных прычынах — яна не ўхіліла недахопы ў дакументах ва ўсталяваны тэрмін.

«Калі я атрымала гэта рашэнне, была вельмі рада»

Тады Людміла стала рыхтаваць апеляцыю. З гэтым дапамаглі актывісткі ініцыятывы Partyzanka. Абараніць сваю пазіцыю, здавалася, удалося: апеляцыйны суд скасаваў пастаноу акруговага суда.

У пастанове суд адзначыў, што жанчына аказалася ў складанай сітуацыі: яна вымушана была пакінуць сваю краіну і шукаць працу ў іншай. І што суд першай інстанцыі адмовіў ёй па фармальных падставах, не разабраўшыся ў сутнасці справы.

— Калі я атрымала гэта рашэнне, я была вельмі рада, — кажа Людміла. Гэта было ў красавіку 2025 года.

«Мне могуць таксама выставіць судовыя выдаткі»

Аднак на гэтым гісторыя не скончылася. Доўгі час жанчына не атрымлівала ніякіх навін, і сама напісала запыт у акруговы суд — так і даведалася, што ZUS не пагадзіўся з рашэннем апеляцыйнага суда. Новае паседжанне па справе прызначана на май 2026 года.

Ведамства падало пярэчанні, падпісаныя групай адвакатаў. Яно працягвае настойваць на фіктыўным працаўладкаванні.

— Калі суд стане на бок ведамства, мне могуць таксама выставіць судовыя выдаткі, — кажа Людміла.

Беларусы могуць фіктыўна наймаць сваіх

Жанчына стала шукаць дапамогі ў розных арганізацыях: у офісе Святланы Ціханоўскай, Народным антыкрызісным упраўленні (НАУ), Free Belarus Center, ініцыятыве Partyzanka.

— У НАУ знайшлі для мяне адваката і паабяцалі дапамагчы з аплатай яго працы. Я вельмі ім ўдзячная за гэта, — кажа Людміла.

Яна ведае як мінімум двух беларусаў у падобнай сітуацыі. Адзін суд павінен прайсці ў сакавіку ў Беластоку, а другі — у Варшаве.

У некаторых знаёмых Людмілы, якім удалося атрымаць пенсію, працадаўцы былі палякамі. А ў справах, дзе з’явіліся падазрэнні, працадаўцамі часта выступаюць беларусы.

— Ёсць падазрэнне, што ZUS лічыць: беларусы могуць фіктыўна наймаць сваіх, — кажа яна.

Пенсія ў Беластоку залежыць ад суда ў Варшаве

Летам 2025 года Людміла зноў падала заяву на пенсію — ужо ў Беластоку, дзе працягвае працаваць. Ліст з даручэннем з ZUS быў для яе нечаканым.

— У лісце ведамства пазначыла, што не сумняваецца ў тым, што я працавала, але канчатковае рашэнне будзе прынята толькі пасля заканчэння суда ў Варшаве, — кажа Людміла.

Калі суд стане на яе бок, пенсія павінна быць прызначана прамінулай датай— за ўвесь перыяд з моманту падачы заявы.

Каментары3

  • Чалавек
    10.03.2026
    Трэба аддаць належнае таму, хто завёў гэты тэзіс пра адзін працоўны дзень для пенсіі. Пачытайце тг Латушкі, які плаціць заробак "юрыстам"
  • Ян
    10.03.2026
    У палякаў таксама “інагда не да законаў”
  • Ау!
    10.03.2026
    Боты! Трымайце санкцыі.

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністр Бельгіі выказаўся за здзелку з Пуціным13

Міністр замежных спраў Ірана: Армузскі праліў закрыты толькі для ворагаў, астатнія могуць праходзіць

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць