Вайна33

Зяленскі: Структура расійскіх страт — 62% забітых і 38% параненых

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра даклад, зроблены яму кіраўніком Галоўнага ўпраўлення разведкі Алегам Івашчанкам. Сярод іншага ён згадаў пра важныя дакументы, здабытыя ўкраінскай разведкай наконт ацэнкі Расіяй сваіх страт на полі бою.

Уладзімір Зяленскі з Алегам Івашчанкам. Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

«Зафіксавана змена суадносін забітых і параненых расіян, а менавіта са 100% страт 62% забітых і 38% параненых. Самі расіяне даюць у закрытых афіцыйных дакладах узровень сваіх страт на 1 мільён 315 тысяч забітых і цяжка параненых. Маем падставы лічыць, што звесткі пра гэты ўзровень страт з’яўляюцца заніжанымі», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Паводле апошніх падлікаў журналістаў Рускай службы Бі-бі-сі і выдання «Медыязона» на аснове адкрытых звестак, пацверджаныя страты Расіі ў вайне супраць Украіны перавысілі 200 тысяч чалавек. За чатыры гады канфлікту загінулі як мінімум 200 186 расійскіх вайскоўцаў.

Каментары3

  • Бібясі рюзкая служба
    10.03.2026
    Салдат (рюзкій) спіць (крэпкім сном). Служба (рюзкая, бібясі) ідзе. Што незразумела?
  • хто-та
    10.03.2026
    "1 мільён 315 тысяч забітых і цяжка параненых. Маем падставы лічыць, што звесткі пра гэты ўзровень страт з’яўляюцца заніжанымі», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

    Паводле апошніх падлікаў журналістаў Рускай службы Бі-бі-сі і выдання «Медыязона» на аснове адкрытых звестак, пацверджаныя страты Расіі ў вайне супраць Украіны перавысілі 200 тысяч чалавек."

    хто-та ўрот
  • Санітарныя страты
    10.03.2026
    Такая структура сведчыць пра своечасова 'аптымізаваную' пыней медыцыну, з дапамогай якой параненыя расіяне хутка ператвараюцца ў харошых рускіх.

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць