Мінчанка падзякавала службе бяспекі метрапалітэна за надгляд рэчаў сына
Звычайна працэдура надгляду не выклікае ў пасажыраў станоўчых эмоцый. Але, калі верыць прэс-служба метрапалітэна, з гэтай нагоды там атрымалі падзяку ад мінчанкі.

На электронную пошту Мінскага метрапалітэна прыйшоў ліст, у якім Таццяна М. выказала падзяку за надгляд рэчаў яе сына на адной са станцый метро, гаворыцца ў паведамленні.
Як піша канал метрапалітэна, падчас праверкі рэчаў інспектар службы бяспекі знайшоў у заплечніку маладога чалавека ключы ад кватэры, якія лічыліся згубленымі, — яны заваліліся за падкладку.
«Так што, нечакана, надгляд аказаўся карысным. Хачу дадаць са свайго досведу, што работнікі службы бяспекі метрапалітэна заўсёды паводзяць сябе карэктна і не затрымліваюць пасажыра па часе», — нібыта так, паводле паведамлення прэсавай службы, завяршыла свой ліст Таццяна.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары
А астатнія апараты перамясціць туды, дзе яны і павінны знаходзіцца - на неіснуючыя КПП на неіснуючай мяжы з Расіяй. Мо аэрапартам і вакзалам іх нехапае.
Бяспеку гарантуе камера, ці уведамленне агрэсарам магчымых наступстваў?