Грамадства88

У Стоўбцах паставілі помнік танку 1973 года для ўшанавання «подзвігу Вялікай Айчыннай»

У верасні ў Стоўбцах адкрылі помнік, на пастаменце якога ўстаноўленая музейная версія танка Т-72. Узор мясцовым уладам перадало Мінабароны, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

Міністр Віктар Хрэнін заявіў, што гэты танк — увасабленне «подзвігу тых, хто ў грукаце бітваў Вялікай Айчыннай вайны набліжаў перамогу, руйнуючы ворага на палях бітваў».

Аднак вядома, што асноўным танкам Чырвонай арміі падчас Другой сусветнай вайны быў Т-34, помнік якому ўстаноўлены каля мінскага Палаца афіцэраў. Танк Т-72 быў прыняты на ўзбраенне ў СССР толькі ў 1973 годзе і лічыцца сімвалам савецкай бранятэхнікі часоў Халоднай вайны.

Таксама ў верасні макет танка Т-72 паставілі ў Барысаўскім кадэцкім вучылішчы. Раней, у 2021 годзе, аналагічны помнік з'явіўся ў Наваградку. За гэтымі падзеямі таксама стаяла Мінабароны.

Танк Т-72 вырабляўся ў Расіі да сярэдзіны 1990‑х і сёння лічыцца састарэлым.

Каментары8

  • .
    08.10.2025
    Гэтым танкам Т-72 кіраваў бацька Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. У часы Вялікай Айчыннай ён 6 гадоў трымаў абарону музейнага комплексу Лінія Сталіна. Трагічна загінуў пры фарсіраванні канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.
  • Санта Бэрримор
    08.10.2025
    Ма лай цы!, деды в гробу вертятся, глядя на помощь рашке в войне с Украиной.
  • 1856 параза ад Вялікабрытаніі і Францыі, 1905 параза ад Японіі , 1917 параза ад Германіі
    08.10.2025
    Ваенная гісторыя маскоўскага улуса:

    - 1856 — параза ад Вялікабрытаніі і Францыі
    - 1905 — параза ад Японіі
    - 1917 — параза ад Германіі
    - 1920 — параза ад Польшчы, Фінляндыі, Эстоніі і ўсіх балтыйскіх дзяржаў
    - 1939 — параза ад Фінляндыі
    - 1969 — параза ад Кітая
    - 1989 — параза ў Афганістане
    - 1989 — параза ў Халоднай вайне
    - 1996 — параза ад Чачні
    - 2022 — параза ад Украіны
    - 2024 — параза ў Сірыі

    У Другой сусветнай вайне перамаглі ЗША і Вялікабрытанія, тым часам як афіцэры Сталіна былі расстраляныя або адпраўленыя ў ГУЛАГ. Мільёны трапілі ў ГУЛАГ, у тым ліку імперскі - газi Салжаніцын.

    Адзіныя «перамогі» Масквы — гэта ўварванні ў меншыя краіны:

    a) Венгрыя, 1956
    b) Чэхаславакія, 1968
    c) Малдова, 1992
    d) Грузія, 2008

Цяпер чытаюць

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы7

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Усе навіны →
Усе навіны

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч8

Рух на МКАД хочуць змяніць3

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА2

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Падаслаць паперу ці завіснуць над унітазам? Як лепш скарыстацца грамадскім туалетам10

Двух вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ЗША паспяшаліся аб'явіць памерлымі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы7

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць