Культура

Грамабоец Зеўс супраць Неверагоднага Халка

Выява Афрадыты, якая паступова перацякае ў Ксенію Сабчак, Зеўс, які здаецца падзяляе адзін твар з героя коміксаў Халкам... У «Галерэі Ў» пачалася выстава Аляксандра Некрашэвіча «Багі і героі».

Выява Афрадыты, якая паступова перацякае ў Ксенію Сабчак, Апалон, скрыжаваны з Гары Потэрам, і Джаконда, з’яднаная са знакамітай порназоркай Чычалінай…
У «Галерэі Ў» пачалася выстава Аляксандра Некрашэвіча «Багі і героі».

«Багі і героі» — серыя жывапісу, выкананая ў тэхніцы аэраграфіі на алюмініі і пакрытая аўтамабільным лакам. Выявы вобразаў класічнага жывапісу і новых медыя-багоў, сумяшчэнне класічнага вобраза з сучасным. За цяперашнім часам куміры шоу-бізнесу ўзводзяцца ў ранг сучасных багоў, а вобразы мінулага дэвальвуюцца ад бясконцай колькасці ідалаў новага часу. За гэтым працэсам і сочыць Аляксандр Некрашэвіч.

«Проста цікава і плённа было паназіраць, як масавая свядомасць пераўтварае класічную міфалогію ў сучасную, і як класічныя багі трансфармуюцца ў сучасных медыйных персанажаў, — кажа Аляксандр Некрашэвіч. — Я раблю сінтэз класічнага мастацтва з сучаснай міфалогіяй, складзенай з кінастужак, коміксаў».

На думку куратара праекту мастацтвазнаўцы Ірыны Саламацінай цяпер час «масавага капіявання твора».

«Са з’яўленнем сродкаў капіявання каштоўныя карціны — высокія ўзоры мастацтва — былі масава растыражаваныя, дзякуючы чаму адбылася дэмакратызацыя грамадства, — заяўляе Саламаціна. — Цяпер Мона Ліза і Геракл, гэтаксама як Бэтмэн і Мадонна, могуць на аднолькавых правах вісець у кожным памяшканні».

Сам Аляксандр Некрашэвіч (нарадзіўся ў вёсцы Бобрык на Берасцейшчыне ў 1973 годзе), які працаваў у цюнінгу, мастацкай расфарбоўцы машын, матацыклаў і нават прыватнага рэактыўнага самалёта Л-29, знаходзіцца ў самым цэнтры такога капіявання класічных твораў — яму назіраць за працэсам зліцця высокага і прыкладнога мастацтва лягчэй.

«Наколькі ў заможных людзей, якія хочуць вылучыцца пры дапамозе афарбоўкі машыны, моцны поцяг да капіявання класічных карцін: Мона Лізы ці працаў мастакоў эпохі Адраджэння, — дадае Ірына Саламаціна. — Цяпер ужо ў мастацкіх працах Некрашэвіч абгульвае гэтае выкарыстанне высокага мастацтва ў масавай культуры, гэтае спалучэнне неспалучальнага».

Цытуючы класічныя творы Бацічэлі, Леанарда Да Вінчы, Некрашэвіч не распрацоўвае новыя выявы, але падкрэслівае свае асаблівыя стасункі з класічным мастацтвам, і праз камбінацыю з масавай культурай дае дакрануцца да гэтага свету гледачу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка2

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

Ва Украіне заявілі, што знішчылі адзін расійскі «Арэшнік» проста на палігоне3

А дзе Пратасевіч? Ён прапаў. Яго не відаць ужо два з паловай месяцы10

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі60

Павук лічыць, што пасля скандалу дзейнічаў правільна32

Надзвычайнае здарэнне на «Беларуськаліі»: чатыры чалавекі з апёкамі ў бальніцы1

Азаронак назваў кіраўніцу амбасады Нямеччыны шлюхай26

МЗС: Не прэм'еру Польшчы ці Літвы вырашаць, калі адкрыць мяжу16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка2

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць