Улада1919

Эканаміст-ліберал Яраслаў Раманчук вылучаны кандыдатам ад АГП

31 мая ў гатэлі «Еўропа» адбываецца прэзентацыя кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

31 мая ў гатэлі «Еўропа» адбываецца прэзентацыя кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Ім стаў намеснік старшыні арганізацыі эканаміст Яраслаў Раманчук.

Перад гэтым адбылася Палітрада АГП, якая і прыняла такое рашэнне. Пра вылучэнне Раманчука ў прэзідэнты абвясціў Аляксандр Дабравольскі.

Ён зазначыў, што АГП заўсёды была за адзінага кандыдата ад апазіцыі. Яраслава Раманчука ён назваў вельмі моцным кандыдатам.

У выпадку перамогі Раманчука прэм’ер-міністрам стане старшыня партыі Анатоль Лябедзька.

Сам Лябедзька зазначыў, што большасць кандыдатаў падобныя адзін на аднаго. І ён бы таксама быў падобны на іх. А вось Раманчук мае сваё ні з кім непараўнальнае аблічча.

Анатоль Лябедзька зазначыў, што АГП прэзентуе не толькі сваю праграму, але і рэальную каманду, што яшчэ не рабіў ніхто з кандыдатаў.

Праграма Раманчука называецца «Мільён новых рабочых месцаў для Беларусі». Гэтых рабочых месцаў збіраюцца дасягнуць за кошт індывідуальных прадпрымальнікаў, малога і сярэдняга бізнесу, а таксама замежных інвестараў.

Праграма налічвае 20 пунктаў, чым прапановы намесніка старшыні АГП адрозніваецца ад праграмы ўраду.

У каманду Раманчука ўвайшлі: Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч, Леанід Заіка, Аляксандр Сасноў, Васіль Шлындзікаў, Міхаіл Чыгір, Леў Марголін (кіраўнік штабу), Васіль Старавойтаў, Зінаіда Бандарэнка, Сяргей Альфер, Марат Афанасьеў, Анатоль Паўлаў, Віктар Чайчыц, Ігар Шынкарык, Валянціна Палевікова.

Падрабязнасці пазней на нашым сайце.

* * *

Яраслаў Раманчук нарадзіўся 10 студзеня 1966 у Сапоцкіне Гарадзенскага раёна. Ён скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры БДУ (кафедра эканамічных вучэнняў). Аўтар дысертацыі на тэму «Канцэптуальныя падыходы і парадыгмы сістэмных эканамічных рэформаў у трансфармацыйных грамадстве. Параўнальны аналіз». Працаваў выкладчыкам, журналістам, дырэктарам прадпрыемства, аналітыкам. Быў галоўным спецыялістам камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформах Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь 13‑га склікання.

У 1997‑2002 гадах — эканамічны аглядальнік, а пасля — намеснік галоўнага рэдактара, выканаўчы дырэктар тыднёвіка «Белорусская газета».

З лютага 2002 года — кіраўнік Навукова‑даследчага цэнтра Мізэса аналітычнага цэнтра «Стратэгія».

З красавіка 2000 года — намеснік старшыні АГП. У партыі курыруе міжнародныя адносіны, выпрацоўку эканамічных праграм і законапраектаў. Аўтар альтэрнатыўнага законапраекта аб бюджэце, падатковай сістэмы, канцэпцыі пенсійнай і адміністрацыйнай рэформы, альтэрнатыўнага законапраекта аб прыватызацыі, ваеннай рэформе, а таксама рэформе сістэмы аховы здароўя.

Раманчук — аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па эканамічнай тэматыцы, адзін з распрацоўшчыкаў антыкрызіснай платформы Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Прызнаны эксперт у галіне сістэмных сацыяльна‑эканамічных трансфармацый, еўрапейскай інтэграцыі і супрацоўніцтва дзяржаў на постсацыялістычнай прасторы. Аўтар канцэпцыі інтэграцыі Беларусі ў ЕС, а таксама партнёрства Беларусі і Расіі.

Член Міжнароднага таварыства індывідуальных свабод, лаўрэат шматлікіх міжнародных прэмій, у тым ліку штогадовай узнагароды Свабоды ISIL 2003 года, а таксама прэміі імя сэра Энтані Фішэра 2006 года і прэміі Тэмплтона 2007 года за кнігі «Беларусь: дарога ў будучыню» і «Бізнес Беларусі: у коле першым».

Са студзеня 2009 года ўваходзіць у склад міжведамаснай працоўнай групы пры Савеце міністраў, якая займаецца распрацоўкай плана дзеянняў па развіцці краінавага маркетынгу Рэспублікі Беларусь.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні17

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусу адмовілі ў польскім грамадзянстве праз дробны штраф чатырохгадовай даўніны34

На «Белсаце» запусцілі шоу доўгіх гутарак з Глафірай Жук11

У Беларусі распрацавалі новы ўдарны беспілотнік

Метэазонд з кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі склада сеткі Maxima пад Вільняй. Работнікі хацелі падзяліць цыгарэты1

У Фінскім заліве ўзарвалася грузавое судна, якое ішло ў Санкт-Пецярбург6

Расія і ЗША дамовіліся аднавіць вайсковы дыялог на высокім узроўні2

З-за дзяржаўных абмежаванняў у Беларусі адмянілі ўжо другі штогадовы фестываль5

У Гродзенскім заапарку паказалі, супраць якой прыманкі не можа ўстаяць ягуар ВІДЭА2

Выйшаў на свабоду Уладзіслаў Беладзед, выкладчык катэхізіса з кафедральнага касцёла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні17

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць