Усяго патроху

Google працягвае вайну з Кітаем

Інтэрнэт-гігант Google звярнуўся да ўрадаў ЗША і еўрапейскіх краін з просьбай аказаць ціск на Кітай у справе інтэрнэт-цэнзуры. На думку прадстаўнікоў Google, яна парушае правілы свабоднага гандлю.

Вядучы адвакат кампаніі, Дэвід Драмонд, выказаў меркаванне, што перамовы урадаў з’яўляюцца адзінай магчымасцю паўплываць на сітуацыю і зняць цэнзуру. Ён удакладніў, што дзеянні Пекіна прыводзяць у нявыгаднае становішча на рынку транснацыянальныя кампаніі.

Раней Google перанакіраваў пошукавыя запыты з свайго кітайскага сайта Google.cn на партал Google.com.hk праз тое, што Кітай абмяжоўвае свабоду слова ў інтэрнэце. У прыватнасці, кампанія паскардзілася на блакаванне сайтаў Facebook, YouTube, Google Docs і Blogger.

У студзені Google стаў ахвярай кібератакі, у арганізацыі якой абвінавацілі хакераў з Кітая. Прадстаўнікі кампаніі паведамлялі, што мэтай атакі сталі кітайскія праваабаронцы, чые электронныя паштовыя скрыні былі зламаныя. Пасля гэтага Google заявіў аб намеры спыніць дзейнасць ў Кітаі. Гаворка зайшла не толькі аб закрыцці кітайскага сайта Google, але і ўсіх офісаў карпарацыі, якія працуюць на тэрыторыі Паднябеснай.

У адказ МЗС Кітая заявіў, што кантралюе інтэрнэт у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі, і заклікаў замежныя кампаніі прытрымлівацца свайго заканадаўства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак2

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%17

Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак2

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць