Спорт22

«Чыкага Блэкхокс» заваяваў Кубак Стэнлі + фота

У вырашальным паядынку сустракаліся «Чыкага Блэкхокс» і «Філадэльфія Флаерс».

Гэтай ноччу за акіянам вызначыўся ўладальнік Кубку Стэнлі. У вырашальным паядынку сустракаліся «Чыкага Блэкхокс» і «Філадэльфія Флаерс».

Першыя дзве гульні на хатняй пляцоўцы аказаліся за «Чыкага». Пасля таго, як каманды пераехалі на ўзбярэжжа Атлантычнага акіяну, у Філадэльфію, лік у серыі стаў роўным — 2:2.

Потым каманды чарговы раз мяняюцца арэнамі, і дома «чорныя ястрабы» перамагаюць 7:4.

Вырашальная гульня прайшла ў Філадэльфіі. Асноўны час скончыўся баявой нічыёй — 3:3. А ў овертайме фартуна ўсміхнулася чыкагцам. Пераможная шайба на рахунку Кэйна.

Найлепшым гульцом Кубка Стэнлі прызнаны 22‑гадовы канадскі нападаючы «Чыкага» Джонатан Тэйвс. У плэй‑оф хакеіст набраў 29 пунктаў (7 шайбаў + 22 перадачы). У свой невялікі век Тэйвс выйграў усе асноўныя хакейныя трафее — Кубак Стэнлі, чэмпіянат свету і Алімпіяду.

«Чорныя ястрабы» заваявалі Кубак Стэнлі ў чацвёрты раз у сваёй гісторыі. Апошні раз гэта здаралася з імі ўжо ў далёкім 1961 годзе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

Спецпрадстаўнік Пуціна пра фінал Алімпіяды: Зборная ЗША перамагла свой будучы 52‑і штат. Адзін з апошніх хакейных матчаў паміж ЗША і Канадай6

Марына Адамовіч: Начальнік турэмнай бальніцы сказаў, што калі я хачу, то магу забраць Міколу дадому7

«Цяпер яны грамадзяне Расіі». Што кажа бацька, які звёз дзяцей беларускі ў Луганск2

Чалавекам, якога застрэлілі ля рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе, аказаўся хлопец, які захапляўся маляваннем палёў для гольфа3

У Мінску стаяла гіганцкая чарга па бясплатныя бліны4

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?10

У Беларусі сталі дзейнічаць ліміты на мабільны інтэрнэт

«Пуцін ужо пачаў Трэцюю сусветную». Зяленскі пра перамір'е, выбары і саступкі Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць