Грамадства

Стартаваў VIII рэспубліканскі турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь»

Восьмы рэспубліканскі турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь» стартаваў 1 ліпеня намінацыяй «Я пазнаю Беларусь».

Конкурс «Пазнай Беларусь» праводзіцца штогод з 2002 года. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства спорту і турызму Беларусі, РУП «Нацыянальнае агенцтва па турызме», рэдакцыя газеты «Туризм и отдых».

Мэта конкурсу — садзейнічаць развіццю ўнутранага і ўязнога турызму ў Беларусі, кансалідаваць намаганні дзяржаўных органаў, арганізацый і ўсіх, хто працуе ў сферы айчыннага турбізнесу, а таксама заахвоціць дасягненні па развіцці турыстычнай індустрыі.

Як паведаміў начальнік аддзела маркетынгу і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнага агенцтва па турызме Валерый Болдыраў, сёлета прынята рашэнне загадзя аб’явіць пра адзіную намінацыю для фізічных асоб «Я пазнаю Беларусь». Перамога ў гэтай намінацыі прысуджаецца таму, хто наведае найбольшую колькасць тураб’ектаў з пераліку, што размешчаны на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме.

На сёння пералік налічвае 555 аб’ектаў, і наведаць іх за два месяцы «нерэальна», адзначыў Болдыраў. У якасці пацвярджэння наведвання турыстычных аб’ектаў прымаюцца фатаграфіі на іх фоне, датаваныя не раней чым 1 студзеня 2010 года. Фатаграфіі прымаюцца па 4 кастрычніка ўключна. Сёлета ў конкурсе плануецца прадугледзець да 10 намінацый, некаторыя з іх будуць абноўленыя ў параўнанні з мінулым годам. Прыём заявак пачнецца ў жніўні, а ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў пройдзе ў 20‑х чыслах кастрычніка ў рамках выставы «Турбізнес‑2009». Лаўрэаты конкурсу стануць уладальнікамі памятных знакаў і дыпломаў.

Як паведаміў Болдыраў, на працягу сямі гадоў у конкурсе ўзялі ўдзел больш як 500 прадстаўнікоў турыстычнай галіны Беларусі: туркампаніі, гатэлі, перавозчыкі, сельскія сядзібы, тураб’екты, СМІ, санаторна‑курортныя арганізацыі, а таксама прыватныя асобы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША30

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША30

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць