Дзяўчына арыштаванага камерунскага футбаліста плануе пікет на Акрэсціна
Дзяўчына камерунца Гі Франсуа Тукама, затрыманага беларускімі памежнікамі больш за месяц таму, збіраецца ў Мінск. Яна даведзеная сітуацыяй да такога стану адчаю, што вырашыла зладзіць пікет ля следчага ізалятара на Акрэсціна.
Менавіта там варатар нарвежскага футзальнага клуба дагэтуль чакае дэпартацыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч. «Ён знаходзіцца там, дзе знаходзіўся. Яго дзяўчына шле нам лісты. Яна абсалютна разгубленая, шле нам лісты і нават збіраецца ўжо сюды прыязджаць, рабіць пікет каля Акрэсціна і патрабаваць, каб яго выпусцілі». — заявіў праваабаронца.
12 ліпеня сп. Стэфановіч меў размову з дыпламатамі з амбасады Камеруна ў Маскве. Па іх словах, пакет дакументаў для вызвалення Гі Франсуа Тукама даўно дасланы ў Беларусь. Але беларускія памежныя службы гэтых дакументаў пакуль не атрымалі.
-
Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?
-
Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах
-
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары