Грамадства

Разгляд касацыйнай скаргі аб вынясенні двух смяротных прысудаў падоўжаны на месяц

Вынясенне Вярхоўным судом вердыкту па касацыйных скаргах прыгавораных Гродзенскім аблсудом да смяротнай кары двух жыхароў Гродна адкладваецца.

Як паведаміў БелаПАН памочнік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Рудзенка, прынята рашэнне прадоўжыць вывучэнне матэрыялаў справы на месяц.

Пасяджэнне суда па гэтай справе можа адбыцца арыенціровачна ў пачатку верасня.

Нагадаем, прыгавор па справе аб забойстве трох чалавек 14 кастрычніка 2009 года быў абвешчаны ў абласным судзе 14 мая 2010 года. Злачынства было ўчынена ноччу ў кватэры 2-га корпуса дома № 8 па вуліцы Кабяка ў Гродне. Там пажарныя, якія прыбылі ліквідаваць узгаранне, знайшлі трупы 65-гадовага гаспадара, яго 34-гадовай нявесткі і яе 52-гадовай знаёмай. Знік сын маладой жанчыны — пяцікласнік.

Следства ўстанавіла, што 28-гадовы і 29-гадовы раней судзімыя жыхары Гродна з’явіліся ў кватэры позна ўвечары 13 кастрычніка пад маркай сумеснага распівання спіртных напояў, маючы намер завалодаць маёмасцю гаспадароў.

Прыблізна, а 2-й гадзіне 14 кастрычніка яны пасварыліся з гаспадарамі, кухонным нажом забілі пенсіянера. Затым злачынцы забілі і жанчын, школьніку прыгразілі забойствам у выпадку, калі ён камусьці раскажа пра ўбачанае. Пасля гэтага падпалілі кватэру і ўцяклі, прыхапіўшы з сабой камп’ютэр, іншыя рэчы і дзіця.

Спрабуючы ад’ехаць далей ад Гродна, злачынцы спынілі таксі і прапанавалі вадзіцелю адвезці іх у Мінск або Маскву, маючы намер разлічыцца з ім выкрадзеным камп’ютэрам. Атрымаўшы адмову, прыгразілі забіць і нават спрабавалі ўдарыць яго нажом, аднак лёгкапараненаму таксісту ўдалося ўцячы.

Затым злачынцы паспрабавалі выгнаць «Аўдзі-80» на неахоўнай стаянцы на вуліцы Пестрака, але зрабіць гэта ім не ўдалося. З салона яны выкралі вадзіцельскае пасведчанне ўладальніка, тэхпашпарт на аўтамабіль і іншыя дакументы.

Пасля гэтага маладыя людзі з дзіцем накіраваліся ў кватэру аднаго з іх, каб абмеркаваць далейшыя планы, дзе іх і затрымала міліцыя.

Абласны суд прызнаў абодвух вінаватымі ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных пп. 1, 6, 12, 15 ч. 2 арт. 139 (забойства двух і больш асоб з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбойным нападам, учыненае групай асоб), ч. 3 арт. 207 (разбой з прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў), ч. 2 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне маёмасці шляхам падпалу), пп. 1, 6 ч. 2 арт. 182 (выкраданне малалетняга групай асоб), ч. 2 арт. 207 (разбойны напад), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 205 (замах на крадзеж аўтамашыны), арт. 378 (крадзеж дакументаў) Крымінальнага кодэкса.

Касацыйныя скаргі ў Вярхоўны суд былі пададзены ў канцы мая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі53

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэнландыю і на Фарэры цяпер будзе трапіць прасцей

У Магілёве пабудуюць другі лядовы палац. Пры ім будзе і першы ў горадзе аквапарк4

Пасля падаражання праезду маршрутка ў аэрапорт Мінск каштуе ў два разы танней, чым аўтобус. Як такое атрымалася?1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры3

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю7

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева9

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў2

Ёсць толькі восем беларускіх гарадоў, якія не выміраюць. Вось поўны спіс4

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі53

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць