Свет

«Змагаемся за магчымасць нармальна дыхаць»

Пад Масквою анархісты і антыфашысты помсцілі за Хімкінскі лес, які пачалі высякаць падчас будаўніцтва новай аўтатрасы.

Пад Масквою анархісты і антыфашысты помсцілі за Хімкінскі лес, які пачалі высякаць падчас будаўніцтва новай аўтатрасы.

У горадзе Хімкі Маскоўскага раёна (Расія) моладзь разгарнула расцяжку «Ачысцім лес ад фашысцкай акупацыі» і закідала дымавымі шашкамі, каменнем ды шкалянымі бутэлькамі будынак адміністрацыі гораду. Дзеянні суправаджаліся скандаваннем «Спынім высечку лесу!» Многія маладзёны закрывалі твары чорнымі шапкамі. Некаторыя стралялі ў кірунку адміністрацыйнага будынку з пісталетаў, верагодна, газавага тыпу. Пра гэта стала вядома з відэа, якое выклаў «Расійскі Newsweek».

Такім чынам моладзь таксама выказвала пратэст супраць збіцця рэдактара газеты «Химкинская правда» за публікацыю адкрытага ліста да прэзідэнта Расіі з просьбаю спыніць бязладдзе ў Хімкінскім лесе.

Як мы ўжо паведамлялі, што 21 ліпеня на тэрыторыі хімкінскага лесу з’явіліся першыя сем намётаў абаронцаў лесу. На трэці дзень два лагера знеслі АМАП і міліцыя. Перад штурмам з’явіліся некалькі дзесяткаў маладых людзей, якія закрывалі свае твары ды пагражалі забіць эколагаў. Тады праваахоўныя органы затрымалі ўдзельнікаў мірнага пратэсту і абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі.

«Мы змагаемся за ўсеагульнае права дыхаць чыстым паветрам, — распавяла Яўгенія Чырыкава, лідэр экалагічнага руху ў абарону Хімкінскага лесу. — На нейкі момант нам атрымалася спыніць незаконную высечку».

Праект трасы распрацоўваўся з парушэннем закону, лічаць актывісты экалагічнага руху, дзейсныя рэдакцыі расійскіх Зямельнага і Ляснога кодэксаў забаранялі будаўніцтва на тэрыторыі лесапаркаў.

Цяпер французская кампаніі Vinci пачала пад Масквою высечку лесу з боку аэрапорту Шарэмецьева. Эколагі збіраюць подпісы да прэзідэнта Расіі з просьбаю спыніць знішчэнне поясу лесапаркаў вакол Масквы.

Існуе альтэрнатыўны варыянт будаўніцтва інфраструктуры шашы. «Калі траса абміне лес і пройдзе ля чыгункі — яна будзе на 10 км карацей. Гэта будзе больш лагічны крок з боку ўладаў,« — лічыць Яўгенія Чырыкава.

Аляксандр Семчанка, кіраўнік расійскай фірмы «Цеплатэхніка», паведаміў, што новая шаша будзе шкодзіць экалагічнай сітуацыі не больш за дзейсную дарогу, якую плануецца замяніць. Рашэнне будаваць шашу прымалася адзінаасобна Міністрам транспарту РФ Ігарам Левіціным.

Хімкінскі лес размешчаны ля гораду Хімкі, з’яўляецца участкам рэліктавага мешанага лесу — часткаю ляснога поясу Масквы, займае тэрыторыю 1000 га. Знішчэнне лесу прывядзе да рэзкага пагаршэння ўмоваў прыжывання ў горадзе Хімкі, лічыць актывісты экалагічнага руху.

Большую частку лесу плануецца высекчы пад будаўніцтва інфраструктуры для шашы Масква — Пецярбург — першай буйной аўтадарогі Расіі, праезд па якой будзе платным.

У Беларусі напачатку 2000-х гадох, дзякуючы грамадскай актыўнасці, атрымалася захаваць большую частку мінскага ляснога масіву ў Курапатах, дзе планавалася пашырэнне Мінскай кальцавой дарогі. Расійскія эколагічныя рухі ды зацікаўленая моладзь спадзяецца падчас абароны ў першую чаргу на падтрымку грамадзянаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра1

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам26

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра1

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць