Меркаванні1717

Аналітык радыё «Свабода»: Многія ў Менску мяркуюць, што прарасейскім кандыдатам можа стаць Някляеў

«Заходнім урадам варта зразумець, што беларуская апазыцыя аддае перавагу каштоўнасьцям патрыятызму перад кароткатэрміновым палітычным разьлікам», — піша амэрыканскі аналітык Пол Гоўбл, аналізуючы перадвыбарчую дылему беларускай апазыцыі.

Аляксей Янукевіч, старшыня Беларускага Народнага Фронту, заявіў у інтэрвію расейскай газэце «Новые известия», што яго партыя заклікала сваіх прыхільнікаў актывізаваць барацьбу супраць узмацненьня Расеі, нават калі гэта робіць іх саюзьнікамі Аляксандра Лукашэнкі, на якога Крэмль вядзе наступ некалькі апошніх тыдняў.

У заяве БНФ адзначаецца, што «Эўропа і ЗША падчас выбарчай кампаніі будуць паводзіць сябе пасіўна, у той час як Расея па меры набліжэньня выбараў узмацніць інфармацыйную кампанію супраць рэжыму Лукашэнкі», — нагадвае Пол Гоўбл.

На думку Янукевіча, расейскія ўлады могуць пайсьці і на тое, каб абнародаваць інфармацыю аб замежных банкаўскіх рахунках кіраўнікоў беларускага рэжыму, на што не пайшлі нават Злучаныя Штаты, калі ўвялі санкцыі адносна Беларусі.

Кіраўнік БНФ мяркуе, што Масква рыхтуе свайго ўласнага пратэжэ на пасаду прэзыдэнта Беларусі. Палітык падкрэсьліў, што «прамаскоўскі кандыдат для нас такі ж непрымальны, як і Лукашэнка».

Паводле Янукевіча, расейцы распрацавалі сцэнар зьмены ўлады ў Беларусі. Гэты сцэнар прадугледжвае масавыя пратэсты пасьля выбараў супраць іх фальсыфікацыі. Мяркуецца, што гэтыя пратэсты будуць тым больш масавымі, што шмат людзей незадаволеныя сваім эканамічным становішчам. Людзі будуць пратэставаць, а Масква выкарыстоўваць свае сувязі ўнутры беларускай намэнклятуры.

На выбарах БНФ плянуе падтрымліваць намесьніка старшыні партыі Рыгора Костусева, хаця партыя выступае за працяг перамоваў зь іншымі групамі апазыцыі, каб вылучыць адзінага кандыдата.

Гэтыя перамовы пакуль ідуць ня вельмі добра, але калі яны скончацца посьпехам, чакаецца, што адзіным кандыдатам стане Аляксандар Мілінкевіч, лідэр руху «За Свабоду».

Хто можа быць прарасейскім кандыдатам — дагэтуль невядома. Многія ў Менску выказваюць меркаваньне, што ім стане Ўладзімер Някляеў, паэт і апазыцыйны дзеяч, які некалькі гадоў пражыў у эміграцыі ў Фінляндыі, але потым вярнуўся ў Беларусь.
Мяркуецца, што ён мае падтрымку ў сілавых структурах і сярод намэнклятуры.

Беларуская апазыцыя апынулася ў надзвычай цяжкім становішчы, якое ўскладняецца тым, што большасьць заходніх аналітыкаў не разумее прыроды яе дылемаў.

Для апазыцыі непрымальны Лукашэнка, але яна не гатовая ахвяраваць сваёй краінай Маскве, бо расейская ўлада для яе таксама непрымальная, — піша Пол Гоўбл.

Гэтая сытуацыя немагчымага выбару — якраз тое, перад чым некаторыя ў Маскве хочуць паставіць празаходнюю беларускую апазыцыю. Апроч іншага гэта можа стварыць гэтым партыям вобраз пралукашэнкаўскіх сілаў, якімі яны насамрэч зусім не зьяўляюцца, — зазначае амэрыканскі аналітык.

Заходнім урадам варта зразумець гэтую сытуацыю, зразумець, што беларуская апазыцыя аддае перавагу каштоўнасьцям патрыятызму перад кароткатэрміновымі палітычнымі разьлікамі.

Без разуменьня гэтага заходнія краіны будуць кепскімі гульцамі ў гульні, якая прадугледжвае альбо дазвол Лукашэнку працягваць яго дыктатарскае кіраваньне, альбо дазвол Маскве зацугляць беларускую незалежнасьць.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Жыткавічах маладыя згулялі вяселле дома3

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША19

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць