Андрэй Расінскі. Кадры

«Магніфікат» вырас

Ён парадаваў выкшталцонай праграмай і выклікаў палітычныя інтрыгі.

Ён парадаваў выкшталцонай праграмай і выклікаў палітычныя інтрыгі.

Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграмаў «Магніфікат», які прайшоў з 7 па 11 верасня ў Беларусі, пасталеў. Фэст адбыўся ўжо ў шосты раз. Але калі раней ён распачынаўся на Віцебшчыне, то цяпер фестываль пашырыў сваю геаграфію — і адкрыўся ў сталіцы, у Менскай архікатэдры.

Адкрыццё было прымеркаванае да юбілею архікатэдры.
Сталічны старт прывабіў дыпламатаў Італіі і Польшчы, а ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка выступіў з віншаваннем.

Пасля аднадзённага паказу ў менскім Чырвоным касцёле фэст вярнуўся на Глыбоччыну, дзе шэсць гадоў таму й нарадзіўся. Сёлетняя праграма была наймацнейшай за ўсе гады.

На экране — карціны Польшчы, Нямеччыны, Аўстраліі, Індыі, Гішпаніі, Расеі, Украіны, Харватыі. Беларускія дакументальныя стужкі «Галоўная роля» і «Лямпа не гасне» пра веру й наркаманію паказалі, што ў краіне з’явілася новая моцная і прафесійная студыя — у імя святога Яна Воіна.

Цвіком фэсту былі фільмы з Італіі, якой быў прысвечаны цэлы дзень:
«Ён ахвяраваў свой дух дзеля людзей — смерць Пантыфіка», «Канец свету», «Дзённік горнага святара», «Таямніцы Фацімы». А дзеці ў глыбоцкай бібліятэцы абіралі найлепшыя мультфільмы пра святых і анёлаў.

«Магніфікат» стаўся заўважным. Гэта прыцягнула да яго палітычную ўвагу.

Як распавёў арганізатар БХД Аляксей Шэін, які мусіў прадаставіць на фэсце сваю стужку «Хрыстос забаронены», па патрабаванні Леаніда Гулякі карціна пра пратэстантаў-дысідэнтаў, ужо ўключаная ў каталагі, была знятая з паказаў.
Фэсту абяцалі непрыемнасці, калі фільм пройдзе. Іншую карціну — латвійскую стужку «Пскоўская духоўная місія» пра рэлігійнае жыццё падчас нацысцкай акупацыі — папрасіла зняць сама рэжысёрка.

Але інтрыгі — непазбежная частка фэстаў, што моцна стаяць на нагах. І, нягледзячы на шасцігадовы ўзрост, «Магніфікат» — ужо не дзіця.

Гран-пры сёлетняга кінафэсту атрымаў фільм Стэфана Саверыёні «Дзённік горнага святара». Найлепшай тэлепраграмай прызнаная «Блакадная вера» з Расеі. Найлепшым дакументальным фільмам сталася грузінская стужка Роланда Барашвілі «Прытулак» — пра дом састарэлых.

А дзеці аддалі перавагу анімацыйным карцінам з Расеі — «Пра Васіля Бажавольнага» і «Пра звяроў і людзей».

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі17

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным катафалкам і жалобнай працэсіяй. Каго з беларусаў хавалі ў Вільні з найбольшай помпай?36

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго8

Беларуска знайшла ў марожаным «Каштан» нечаканы прадмет2

Афрыканскі Лукашэнка прысудзіў свайму сыну шэсць гадоў турмы4

У Казахстане раптам адмянілі канцэрт Макса Каржа. Гэта ўжо другі раз12

Трамп заклікаў прыцягнуць да адказнасці Джорджа Сораса11

Імпарт казахскай фанеры ў Польшчы ўпаў на 95%. Насамрэч яна была беларускай і расійскай3

«Задзел праедзены». Прадпрыемства, якое распрацавала ўсе касмічныя ракеты СССР, знаходзіцца ў крытычным стане4

У чвэрці еўрапейскіх сем'яў дома ёсць сабака. А ёсць краіны, дзе такіх сем'яў палова6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі17

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць