Эканоміка

Даходы ад замежнаэканамічнай дзейнасці за восем месяцаў склалі 35% гадавога плана

Па выніках студзеня-жніўня 2010 года рэспубліканскі бюджэт выкананы з дэфіцытам 2,2 трлн. рублёў, паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі.

За разгляданы перыяд даходы рэспубліканскага бюджэту склалі 18,7 трлн. рублёў, ці 52,8% гадавога плана. Пры гэтым падатку на прыбытак паступіла 2,2 трлн. рублёў, ці 61,1% гадавога плана, ПДК паступіла 6,9 трлн. рублёў, ці 54,8% гадавога плана.

Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 3,5 трлн. рублёў, ці 34,4% гадавога плана.

Па стане на 1 верасня 2010 года сума доўгу плацельшчыкаў перад бюджэтам склала 62 млрд. рублёў і павялічылася з пачатку года на 3,3 млрд. рублёў.

Расходы рэспубліканскага бюджэту за студзень-жнівень склалі 20,9 трлн. рублёў, ці 53,2% гадавога плана. З іх расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі 8,4 трлн. рублёў (52,9%), нацыянальнай эканомікі — 5,9 трлн. рублёў (45,3%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) накіравана 4 трлн. рублёў (64,1%).

Нагадаем, 6 верасня міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заявіў журналістам у парламенце, што для выканання абавязацельстваў па сацыяльных пытаннях і зарплаце дэфіцыт бюджэту на 2010 год прыйдзецца павялічыць.

Кіраўнік Мінфіна адзначыў, што ўрад у 2010 годзе «чакаў вялікіх даходаў», аднак «у сілу суб’ектыўных рашэнняў, найперш з боку Расіі», частку іх «можна недаатрымаць».

Харкавец паведаміў, што «пры захаванні аб’ёмаў фінансавання запланаваных расходаў і прынятых рашэнняў па сацыяльных пазіцыях і зарплаце прыйдзецца некалькі павялічыць дэфіцыт бюджэту».

«Не скажу, што гэта абавязкова дрэнна, бо для фінансавання дэфіцыту бюджэту будзем прыцягваць раней зэканомленыя сродкі. У мінулыя гады бюджэт выконваўся з прафіцытам», — сказаў кіраўнік Мінфіна.

Паводле слоў Харкаўца, для фінансавання дадатковых расходаў сёлета можа спатрэбіцца 2–2,5 трлн. рублёў.

У адпаведнасці з законам аб бюджэце на 2010 год найбольшы памер рэспубліканскага бюджэту ўстаноўлены на ўзроўні 1,5%.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць