Кіно44

«Як пошуг маланкі» — прэм’ера фільма пра Расціслава Лапіцкага на «Белсаце»

24 верасня, 21:40.

Фільм «Як пошуг маланкі» пра моладзевы антысавецкі супраціў у пасляваеннай Беларусі зняты Валерыям Мазынскім глядзіце ў пятніцу, 24 верасня, а 21:40 на тэлеканале «Белсат».

Памяць пра Расціслава Лапіцкага жыве ў легендах і аповедах мясцовых жыхароў. Хтосьці яго ведае як выдатніка-вучня, хтосьці – як патрыёта і палымянага змагара за свабоду. Чым жа правініўся перад савецкай уладай і за што быў расстраляны дзесяцікласнік смаргонскай школы Слаўка Лапіцкі? На гэтае ды іншыя пытанні адкажа новы дакументальны фільм Валерыя Мазынскага «Як пошуг маланкі», зняты для тэлеканалу «Белсат».

Расціслаў Лапіцкі з юнацтва выношваў планы змагання з камуністычным рэжымам. У 1948 г. яму споўнілася 20 гадоў, і хлопец перайшоў у дзесяты клас. Тады Лапіцкі і стварыў падпольную моладзевую арганізацыю ў Мядзелі, да якой далучыліся сябры. Бліжэйшымі ягонымі таварышамі і паплечнікамі сталі Факусь Несцяровіч з Юшкавічаў і Юзік Качарга з Качарог.

Галоўную ролю – Расціслава Лапіцкага – сыграў 22-гадовы Уладзімір Шульжыцкі, кіраўнік смаргонскай суполкі «Моладзі БНФ». Паплечнікаў Лапіцкага ўвасобілі Дзяніс Лазар з Маладзечна, Юстына Саўка з Менска, вайскоўцаў і спецслужбоўцаў – Павел Гарадніцкі, Аляксей Кавалец, Аляксей Сюдак ды інш. Здымкі праходзілі ў Маладзечна, Вялейцы, Смаргоні, Вільні, вёсках і мястэчках.

Дакументальная стужка «Як пошуг маланкі» знятая на аснове аднайменнай кніжкі Міхася Чарняўскага, ён жа выступіў і аўтарам сцэнарыю.

***

Прэм’ера фільма адбудзецца ў пятніцу, 24 верасня, а 21:40 на тэлеканале «Белсат». «Белсат» даступны на спадарожніках «Sirius 4» (пазіцыя 5˚ E, палярызацыя H, частата 12 379,6 МHz) і «Astra 1Kr» (пазіцыя 19,2˚ E, палярызацыя H, частата 10862 MHz).

Грамадская прэм’ера з удзелам аўтараў і ўдзельнікаў фільма адбудзецца ў Менску на пачатку кастрычніка.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

Як цяпер можна выехаць і заехаць у Еўрасаюз, калі польская мяжа закрытая?6

Нечаканы эфект: папулярны сродак ад вугроў можа дапамагчы мужчынам стаць бацькамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць